Сімулятар (жанр відэагульняў)![]() Сімулятар — жанр відэагульняў, прызначаных для капіявання пэўнага роду дзеянняў з рэальнага свету. Гульня-сімулятар можа выкарыстоўвацца не толькі для забавы, але таксама для навучання і практыкавання. ПаджанрыСімулятар будавання і кіраўніцтваСімулятар будавання і кіраўніцтва — гэта паджанр сімулятараў, у якім гульцы ствараюць або кіруюць суполкамі або праектамі з абмежаванымі рэсурсамі. Аспекты сімулятара будавання і кіраўніцтва часам з’яўляюцца часткай гульнявой эканомікі стратэгій, аднак у «чыстых» сімулятарах мэта гульца — не перамагчы ворага, а пабудаваць што-небудзь.[1] Да сімулятараў будавання і кіраўніцтва адносяцца горадабудаўнічыя (SimCity, Cities: Skylines), эканамічныя (Factorio) і палітычныя сімулятары (Crisis in the Kremlin). Існуюць сімулятары са спецыфічнай тэматыкай, напрыклад, сімулятар стварэння калоніі ў космасе RimWorld. Сімулятар жыццяСімулятары жыцця — гэта паджанр сімулятараў, у якім гулец жыве або кіруе адной або некалькімі формамі жыцця. Гэта можа быць як мадэляванне цэлай экасістэмы (Spore), так і паўсядзённага жыцця пэўных асоб з іх адносінамі і штодзённымі праблемамі (TheSims).[2] Спартыўныя сімулятарыБольшасць відаў спорту былі адлюстраваныя ў відэагульнях, у тым ліку камандныя віды спорту (серыі гульняў FIFA, Pro Evolution Soccer, NBA 2K), лёгкая атлетыка (Track & Field) і экстрэмальныя віды спорту (Tony Hawk’s Pro Skater). Некаторыя гульні робяць упор менавіта на заняткі спортам, у той час як іншыя засяроджваюцца на стратэгіі і арганізацыі (Football Manager). Ваенныя сімулятарыВаенныя сімулятары — гэта відэагульні з высокай ступенню рэалізму ваенных дзеянняў. Яны спрабуюць імітаваць рэальную вайну на тактычным або стратэгічным узроўні. Існуюць сімулятары, распрацаваныя для амерыканскіх вайскоўцаў, каб дапамагчы новым афіцэрам навучыцца спраўляцца з гульнявымі сітуацыямі, перш чым прыняць камандаванне ў рэальным свеце (GeoCommander ад Intelligence Gaming). [3] Некаторыя тактычныя шутары распрацаваныя з вельмі высокай рэалістычнасцю ў параўнанні з звычанымі шутарамі. Яны спрабуюць імітаваць адчуванне сапраўднага бою і часам называюцца «сімулятарамі салдат» (серыя Arma). Да ваенных сімулятараў адносяцца:
Сімулятары кіравання транспартным сродкам
Іншыя віды
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia