Рослаўльскі павет
Рослаўльскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Рыжскай губерні, Смаленскага намесніцтва і Смаленскай губерні, якая існавала ў 1708—1929. Цэнтр — горад Рослаўль. ГісторыяЮрыдычна павет быў аформлены ў 1708 годзе ў ходзе адміністрацыйнай рэформы Пятра I, калі ён быў аднесены да Смаленскай губерні. У 1713 годзе Смаленская губерня была скасавана, і ён адышоў да Рыжскай губерні, аднак ужо ў 1726 годзе Смаленская губерня была адноўлена. З 1775 па 1796 год Рослаўльскі павет адносіўся да Смаленскага намесніцтва, а потым зноў стаў часткай Смаленскай губерні. 25 сакавіка 1918 года павет быў абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, а 1 па 16 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з маніфестам I з’езда КП(б) Беларусі ўваходзіў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. У 1929 годзе Смаленская губерня і ўсе яе паветы былі скасаваныя, а іх тэрыторыя ўвайшла ў новую Заходнюю вобласць. На аснове Рослаўльскага павета былі сфарміраваны Рослаўльскі і Ершыцкі раёны; значная частка яго тэрыторыі ўвайшла ў склад іншых суседніх раёнаў. НасельніцтваПа даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 188 200 чалавек. У тым ліку рускія — 97,8 %; яўрэі — 1,3 %. У горадзе Рослаўлі пражывала 17 776 чалавек[1]. Адміністрацыйны падзелУ 1890 годзе ў склад павета ўваходзіла 27 валасцей[2].
Да 1926 годзе, нягледзячы на пашырэнне межаў павета, колькасць валасцей скарацілася да 12. Заўвагі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia