Росіца (рака)
Ро́сіца — рака ў Латвіі і Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток Заходняй Дзвіны. Асноўныя прытокіАгульныя звесткіПачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Пустыня Краслаўскага раёна (Латвія), вусце на мяжы з Латвіяй за 0,7 км на захад ад вёскі Новае Сяло Верхнядзвінскага раёна. Цячэ ў межах Латгальскага ўзвышша. Даўжыня 51 км (даўжыня ў межах Беларусі 36 км). Плошча вадазбору 279 км² (у Беларусі каля 150 км²). Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км. Даліна трапецападобная, яе шырыня 150—200 м, найвялікшая — 1 км каля вёскі Данькі, найменшая — 40 м (ніжэй возера Чорнае). Абалона чаргуецца па берагах (шырыня 20—70 м), каля вёскі Данькі двухбаковая (шырыня 50 м), у вусцевай частцы адсутнічае. Рэчышча на тэрыторыі Латвіі і 1 км на Беларусі каналізаванае, далей умерана звілістае. У басейне ракі азёры Белае, Чорнае, Доўгае, Максімава, Кропы, Вахрамеева. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia