Віцебская ГЭС
Віцебская ГЭС — гідраэлектрастанцыя на Дзвіне ў Беларусі. Уведзена ў эксплуатацыю 31 ліпеня 2017 года. Вызначаная магутнасць — 40 МВт, планаваная гадавая выпрацоўка электраэнергіі — 138 млн кВт*гадз[4]. Наймагутнейшая гідраэлектрастанцыя ў Беларусі. Асноўныя аб’екты:
БудаўніцтваРэалізацыя інвестпраекта «Будаўніцтва Віцебскай ГЭС на рацэ Заходняя Дзвіна Віцебскай вобласці» пачалася ў чэрвені 2013 года. Генеральным падрадчыкам будаўніцтва была «Кітайская нацыянальная карпарацыя па электраабсталяванні» (CNEEC). Абслугоўваннем аб’екта на этапе будаўніцтва сумесна са спецыялістамі РУП «Віцебскэнерга» займаліся прадстаўнікі кампаніі CNEEC, чыё абсталяванне ўсталявана на ГЭС. Агулам на аб’екце было задзейнічана больш за дзясятак праектных, будаўнічых і электратэхнічных арганізацый. Мясцовыя жыхары былі незадаволены будаўніцтвам ГЭС. У 2015 годзе на месцы будаўніцтва ГЭС знеслі маёмасць садаводчага таварыства.[5] ЭкалогіяВіцебская ГЭС дазволіць ашчаджаць каля 42,6 тыс. т.у.п. штогод, што скараціць выкіды парніковых газаў на 71,2 тон штогод, таксічных газаў — на 236 тон штогод. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia