Рурык Расціславіч (князь перамышльскі)
Рурык Расціславіч (да 1066 — 1092) — князь перамышльскі (да 1086—1092). БіяграфіяСын Расціслава Уладзіміравіча. Упершыню успамінаецца «Аповесцю мінулых гадоў» пад 1086 г., як князь Перамышля, горада на мяжы Русі з Польшчай, у сувязі з забойствам уладзімір-валынскага князя Яраполка Ізяславіча.[3] Яшчэ ў 1084 годзе браты Рурыка — Валадар і Васілька — удзельнічалі ў канфлікце з Яраполкам Ізяславічам з-за Уладзімір-Валынскага. Зімой 1086 года Яраполк пайшоў супраць Расціславічаў, але каля Звянігарада быў забіты ўласным дружыннікам. Забойца — Нярадзец — збег у Перамышль да Рурыка, таму супраць Расціславічаў узнікла падазрэнне. А. Рапаў дапускае, што падазрэнні былі слушныя, Расціславічы па смерці Яраполка Ізяславіча спадзяваліся ўсё ж атрымаць Уладзімір-Валынскі, але гэта не здзейснілася.[4] Невядома з якога часу Рурык трымаў Перамышль. Толькі ў В. М. Тацішчава ёсць звесткі, што ў 1077 годзе Расціславічы разам з палякамі былі саюзнікамі Ізяслава Яраславіча ў вяртанні кіеўскага стальца. А. Рапаў давярае тацішчаўскім звесткам і робіць выснову, што Расціславічы ўжо ў 1070-я трымалі ўладанні на заходніх межах Русі, а саюзніцтвам з Ізяславам Яраславічам хацелі гэтыя ўладанні пашырыць.[5] Па смерці Рурыка ў 1092 годзе Перамышль перайшоў да яго брата Валадара.[4] Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia