Расціславічы ГаліцкіяРасціславічы — галіна роду Рурыкавічаў ад князя Расціслава Уладзіміравіча, унука Яраслава Уладзіміравіча; уладарная дынастыя Галіцкага княства. ГісторыяЗаснавальнік дынастыі — Расціслаў Уладзіміравіч, быў старэйшым унукам Яраслава Уладзіміравіча, але яго бацька памёр пры жыцці дзеда і такім чынам Расціслаў стаў «князем-ізгоем». У эпоху трыўмвірату Яраславічаў Расціслаў не атрымаў уладанняў, толькі кароткі час быў намеснікам дзядзькі Ізяслава Яраславіча на Валыні. Уцягнуўся ў барацьбу за ўдзелы і двойчы выганяў з Тмутаракані свайго стрыечнага брата Глеба Святаславіча. Урэшце зацвердзіўся ў Тмутаракані, але атручаны грэкамі. Сыны Расціслава спачатку жылі пры двары Яраполка Ізяславіча на Валыні, але ў 1084—1086 гадах дамагліся вылучэння сабе з тагачаснага вялікага Валынскага княства Перамышля і Церабоўлі, абараніўшы іх у 1099 годзе ад прэтэнзій вялікага князя кіеўскага Святаполка Ізяславіча. У 1140 годзе ўнук Расціслава — Уладзімір Валадаравіч — аб’яднаў Перамышльскую і Церабоўльскую землі ў адзінае княства са сталіцай у Галічы. Прадстаўніку бакавой лініі Івану Расціславічу не быў дадзены Перамышль, а пасля спробы выступлення супраць дзядзькі адняты і Звянігарад. Найбольшай магутнасці княства дасягнула ва ўладарства Яраслава Уладзіміравіча Асмамысла. Галіцкія князі процідзейнічалі аб’яднанню Кіева і Валыні ў адных руках каб захаваць уласнае княства, з пераменным поспехам змагаліся супраць венграў, падтрымлівалі прэтэндэнтаў у барацьбе за Кіеў, удзельнічалі ў паходах супраць полаўцаў. Пасля смерці Яраслава Асмамысла (1187) і двухгадовай усобіцы сталец заняў Уладзімір Яраславіч, які прызнаў старшынство свайго дзядзькі па маці Усевалада Вялікае Гняздо. Пасля смерці Уладзіміра (1198) дынастыя практычна згасла, хаця ў наступнай вайне за аб’яднанне Галіцка-Валынскага княства згадваюцца яго сыны. Галіцкі сталец заняла валынская дынастыя Ізяславічаў (з XIII стагоддзя Раманавічы). Радавод Расціславічаў
Сынава Расціслава Уладзіміравіча (VIII):
Сыны Валадара Расціславіча (IX):
Сыны Васількі Расціславіча (IX):
Сыны Уладзіміра Валадаравіча (X):
Сынава Расціслава Валадаравіча (X):
Сынаў Яраслава Уладзіміравіча Асмамысла (XI):
Сыны Івана Расціславіча Бярладніка (XI):
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia