Русакова (археалагічны помнік)Русако́ва[1] — археалагічны помнік: стаянка за 1,5 км на поўнач ад вёскі Русакова (Слонімскі раён, Гродзенская вобласць), на левабярэжнай надпоймавай дзюне рака Шчара, ва ўрочышчы Літоўскі Бераг. Выявіў у 1965 годзе і даследаваў у 1966 годзе В. Р. Супрун, у 1967, 1970, 1977 — М. М. Чарняўскі. Ускрыта 1024 м². Памеры 74х40 м. Культурны пласт да 0,8 м. Выяўлены рэшткі агнішчаў, у т.л. выкладзеных з камянёў, прылады працы і кераміка пераважна нёманскай культуры: трохвугольныя наканечнікі стрэл, лістападобныя наканечнікі дзід, разнастайныя скрабкі, разцы і іншае; кераміка дубічайскага тыпу (таўстасценная, з грабеньчатым і накольчатым арнаментам), познанеалітычная (дабраборская); невяликая колькасць сярэдненеалітычных (лысагорскіх) матэрыялаў. Да бронзавага веку адносяцца фрагменты пласкадонных гаршкоў са шнуравым, штампаваным і пракрэсленым арнаментам, а таксама крамянёвыя вырабы, каменныя шліфаваныя і свідраваныя сякеры. Выяўлены рэшткі пахаванняў па абраду трупаспалення (бронзавы век), кароткая свідраваная сякера і гаршчок з наразным арнаментам. Дзюна была заселена і ў пазнейшы час. Сустракаюцца фрагменты керамікі і гліняныя прасліцы жалезнага веку, фрагменты ганчарнага посуду і металічныя вырабы (наканечнік дзіды і інш.) познафеадальнага часу. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia