Стаянка (археалогія)Стая́нка[1][2] — археалагічны аб’ект, неўмацаванае пасяленне людзей каменнага і бронзавага вякоў, на якім пры даследаванні знаходзяць рэшткі жытлаў, агнішчаў, прылады працы і вырабы. Тэрмін узнік у XIX стагоддзі. Спачатку ім пазначалі месцы часовага пражывання першабытных людзей, пазней — аседлых плямён. У эпоху неаліту стаянкі размяшчаліся пераважна на рачных і азёрных тэрасах, поймавых дзюнах, у пячорах. На большасці стаянак жыццё працягвалася і ў бронзавым веку. Асноўная прыкмета стаянкі — адсутнасць доўгачасовых жытлаў[3]. У гэтых месцах археолагі знаходзяць вялікую колькасць артэфактаў адпаведнай археалагічнай культуры, пры раскопках звычайна знаходзяць рэшткі жытлаў, вогнішчаў. На тэрыторыі БеларусіНайбольш старажытныя стаянкі адносяцца да позняга палеаліту (Бердыж, Юравічы)[1][2]. Рэшткі мезалітычных стаянак трапляюцца па ўсёй тэрыторыі (Добры Бор, Русакова, Раманавічы, Скема і інш.)[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia