Руская цывілізацыяРуская цывілізацыя — канцэпцыя асобнай цывілізацыі[1], сфармаванай рускім народам[2] (у канструктывісцкім або прымардыялісцкім разуменні)[3]. ВызначэннеІснуе тры розныя канцэпцыі рускай цывілізацыі[4]:
Філіп Бэгбі вылучаў рускую цывілізацыю як адну з 29 перыферыйных цывілізацый[5]. Арнольд Тойнбі пісаў, што руская цывілізацыя мае сціплыя культурныя дасягненні. М. Я. Данілеўскі і Освальд Шпенглер апісвалі яе хутчэй як феномен будучыні[6]. Шпэнглер лічыў, што рэформы Пятра I не адпавядалі традыцыям рускай цывілізацыі[7]. Сэмюэл Хантынгтан вызначаў рускую (славяна-праваслаўную[4]) цывілізацыю як прадукт візантыйскага ўплыву, мангольскага праўлення і самабытнасці Кіеўскай Русі[8]. КрытыкаСамо існаванне расійскай цывілізацыі як феномена ставіцца пад сумнеў, некаторымі яна разглядаецца як «публіцыстычна-фальклорная міфалагема»[9]. А. В. Грынёў і І. Купрашкін лічаць, што тэорыя рускай цывілізацыі мае схаластычнае адценне і з’яўляецца толькі спробай прадставіць старыя ідэі еўразійцаў, славянафілаў, рэлігійных філосафаў і геапалітыкаў у новай цывілізацыйнай абгортцы[10]. Глядзіце таксамаКрыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia