Руска-турэцкая вайна (1768—1774)
Руска-турэцкая вайна (1768—1774) — вайна, якую вялі паміж сабою Расія і Турцыя. Турцыя пачала вайну з падтрымкай Францыі і Аўстрыі, якія жадалі аслаблення Расіі ў Рэчы Паспалітай; турэцкія вярхі жадалі пашырыць уладанні Турцыі ў Прычарнамор’і, на Каўказе і авалодаць Астраханню. Расія, пасля шэрагу значных перамог на сушы і на моры, вымусіла Турцыю да мірных перамоў і атрымала свабодны выхад да Чорнага мора. Вайна скончылася падпісаннем Кючук-Кайнарджыйскага дагавора (1774).[2] Вайна была абвешчана Турцыяй у 1768, а ў студзені 1769 войскі крымскага хана ўварваліся на Украіну. Расійскае войска заняло Ясы (1769); 1-я армія пад началам П. А. Румянцава ўзяла перамогі пад Рабой Магілай, на рэках Ларга і Кагул (усё — 1770), фарсіравала Дунай. 2-я армія В. М. Далгарукага заняла Крым (1771). У 1774 расійскае войска фарсіравала Дунай і блакіравала турэцкія крэпасці Шумлу, Рушчук і Сілістрыю; пад началам А. В. Суворава і М. Ф. Каменскага перамагло пад Казлуджай (1774). Расійскі флот паспяхова дзейнічаў супраць турэцкага на Міжземным і Эгейскім морах (Архіпелагскія экспедыцыі) і разграміў туркаў у Чэсменскай бітве (1770).[2] ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia