Рускі горад (Вільнюс)

План Мітрапалітнай юрыдыкі ў Вільні, 1672 год.

Ру́скі го́рад (лац.: Civitas Ruthenica) — характарыстыка ўжытая Вігандам з Марбурга пры апісанні ордэнскага паходу на Вільню у 1383 годзе.

У літоўскай гістарыяграфіі пад Civitas Ruthenica разумеюць толькі частку горада, пасада, квартал, месца лакальнага жыцця «рускага» (праваслаўнага) насельніцтва ў Вільні. Гэты раён лакалізуюць у старэйшай частцы Вільні — Старым горадзе, на ўсход ад пазнейшых Замкавай і Вялікай вуліц. Такой інтэрпрэтацыі трымаюцца і некаторыя беларускія даследчыкі, напрыклад Валерый Пазднякоў.[1] Да канца XVIII ст. у гэтым раёне была юрыдыка праваслаўных (уніяцкіх) мітрапалітаў Кіеўскіх, галіцкіх і ўсяе Русі, якая аднак займала толькі некалькі кварталаў з абшару заселенага пераважна праваслаўнымі (пазней уніяцкімі) гараджанамі. У пачатку XX ст. у гэтай частцы горада адна з вуліц была названа Рускай.

Апавяданне ж Віганда з Марбурга вельмі агульнае, з яго не вынікае вузкай трактоўкі, і Civitas Ruthenica можна разумець як характарыстыку Вільні агулам як «рускага горада».[2]

Гл. таксама

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ 2005.
  2. Генадзь Сагановіч «Русь» у вайне з Нямецкім ордэнам (канец ХIII — пач. ХV ст.) // Беларускі Гістарычны Агляд. — 2001. — Т. 8. Сш. 1-2.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya