Рустэм Закіевіч ХамітаўРустэм Закіевіч Хамітаў (башк.: Рөстəм Зəки улы Хəмитов; нар. 18 жніўня 1954 года, сяло Драчэніна, Ленінск-Кузнецкі раён, Кемераўская вобласць) — расійскі дзяржаўны дзеяч, другі Прэзідэнт Рэспублікі Башкартастан з 19 ліпеня 2010 года да 31 снежня 2014 (выконваючы абавязкі прэзідэнта Башкартастана з 30 мая да 25 верасня 2014 года). Кіраўнік Рэспублікі Башкартастан з 1 студзеня 2015 да 11 кастрычніка 2018 года. 14 — 15 чэрвеня 2012 года з візітам наведаў Беларусь. БіяграфіяНарадзіўся 18 жніўня 1954 года ў Кемераўскай вобласці. У 1977 годзе скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя М. Э. Баумана па спецыяльнасці «Рухавікі лятальных апаратаў»[2]. Доктар тэхнічных навук па праблемах аўтаматызаваных сістэм кіравання. Аўтар больш за 100 навуковых публікацый[3]. 1977—1978 — памочнік майстра, майстар Уфімскага маторабудаўнічага вытворчага аб’яднання[3]. 1978—1986 — інжынер, малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік Уфімскага авіяцыйнага інстытута[3]. 1986—1988 — загадчык лабараторыяй па наземнаму выкарыстанню авіярухавікоў. 1988—1990 — загадчык навукова-вытворчага аддзела Усходняга філіяла Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута па будаўніцтве магістральных трубаправодаў. 1990—1993 — народны дэпутат Вярхоўнага савета Башкірскай АССР, старшыня камісіі па экалогіі і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў[2]. 1993—1994 — дырэктар Інстытута прыкладной экалогіі і прыродакарыстання Рэспублікі Башкартастан[2]. Быў адным з заснавальнікаў і першым кіраўніком установы, якая ўваходзіць у структуру Акадэміі навук Рэспублікі Башкартастан. Пры ім інстытут стаў галоўной арганізацыяй па выкананні рэспубліканскіх праграм у сферы экалогіі, а таксама распрацоўцы канцэпцыі экалагічнай і прамысловай бяспекі рэгіёну[4]. 1994—1996 — узначальваў Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя, прыродакарыстання, папярэджання і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый Рэспублікі Башкартастан[2]. 1996—1999 гадах — міністр па надзвычайных сітуацыях і экалагічнай бяспекі Рэспублікі Башкартастан, член Савета бяспекі Рэспублікі Башкартастан[2]. У 1999 годзе ўзначаліў Дэпартамент папярэджанняў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расійскай Федэрацыі[2]. 2000—2003 — галоўны федэральны інспектар па Рэспубліцы Башкартастан апарата паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай федэральнай акрузе, затым выконваючы абавязкі намесніка паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай федэральнай акрузе[2]. 2003—2004 — кіраўнік міжрэгіянальнай інспекцыі па найбуйнейшым падаткаплацельшчыкам, начальнік Упраўлення найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Міністэрства Расійскай Федэрацыі па падатках і зборах[2]. 2004—2009 — кіраўнік Федэральнага агенцтва водных рэсурсаў. З 2009 года працаваў намеснікам Старшыні Праўлення ААТ «Русгідра»[2]. З 19 ліпеня 2010 года — Прэзідэнт Рэспублікі Башкартастан. 14 верасня 2014 года па выніках датэрміновых выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Башкартастан набраў 81,71 працэнта галасоў выбаршчыкаў і быў пераабраны на другі тэрмін[2]. 11 кастрычніка 2018 года падаў у адстаўку. На падставе рашэння, прынятага дэлегатамі XVIII з’езда палітычнай партыі «Адзіная Расія», які праходзіў 7-8 снежня 2018 года, Рустэм Хамітаў выключаны са складу Вышэйшага савета партыі[5]. Зноскі
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia