Рыва Рувімаўна Рубіна
Ры́ва (Ры́ўка, Рэвэ́ка) Руві́маўна Ру́біна (ідыш: רבֿקה (ריװקע) רובין — Ры́ўке Ру́бін; 2 (15) траўня 1906, Мінск — 2 сакавіка[1] 1987, Масква) — яўрэйская пісьменніца, перакладчыца, крытык, літаратуразнаўца. Пісала на ідыш, перакладала на рускую мову з ідыша, беларускай, румынскай моў. БіяграфіяУ 1930 годзе скончыла Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут (паводле іншых дадзеных — літаратурны факультэт БДУ[2]). Вучылася ў аспірантуры Беларускай акадэміі навук, дацэнт Менскага педагагічнага інстытута, выкладчыца гісторыі яўрэйскай літаратуры. Друкавацца пачала ў 1930 годзе ў менскіх яўрэйскіх выданнях, з 1931 года выступала і ў беларускім друку. З 1934 года ў Маскве. Выкладчыца яўрэйскага аддзялення Педагагічнага інстытута. У 1985 годзе чытала лекцыі пра творчасць Шолам-Алейхема і Іцхака Пераца на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве. Сям’я![]() У 1930-х ажанілася з мастаком Меерам Аксельродам, з якім пазнаёмілася на паэтычных выступах яго брата Зэліка Аксельрода ў Менску. Дачка — паэтка Алена Аксельрод. ТворчасцьАўтарка мастацкіх твораў, крытычных публікацый пра яўрэйскую літаратуру, літаратурных перакладаў. Разглядала тэарэтычныя пытанні нацыянальнай формы літаратуры і творчага метаду пісьменнікаў, творчасць яўрэйскіх пісьменнікаў мінулых пакаленняў (Шолам-Алейхем, Іцхак Перац) і ейных сучаснікаў (Ізі Харык, Леў Квітка, Самуіл Галкін, Зэлік Аксельрод, Залман Вендраў, Эзра Фінінберг, Давід Бергельсон і інш.). Удзельнічала ў падрыхтоўцы збору твораў Мендэле Мойхер-Сфорыма ў чатырох тамах (1935—1940). У 1943 годзе апублікавала зборнік нарысаў «Ідзішэ фройен» («Яўрэйскія жанчыны»). У 1961 годзе Рубіна ўвайшла ў склад рэдакцыйнай калегіі часопіса «Савеціш геймланд», выйшла з рэдакцыйнай калегіі, калі ў часопісе пачалі друкавацца антыізраільскія матэрыялы. Падрыхтавала да выдання кнігі Залмана Вендрава і Іцхака Пераца. Як рэдактарка і перакладчыца ўдзельнічала ў выданні шасцітомнага збору твораў Шолам-Алейхема на рускай мове (Масква, 1971—1973). Аўтарка зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Круціцца нітка» (1978), рамана «Вось такі дзень» (1982), у якім паказала падзеі Грамадзянскай вайны і Другой сусветнай у Менску[2]. Шмат перакладала празаічных твораў на рускую мову з беларускай літаратуры (Францішак Багушэвіч, Якуб Колас, Эдуард Самуйлёнак, Іван Шамякін, Іван Грамовіч), а таксама творы маладых яўрэйскіх пісьменнікаў. Асобнымі выданнямі ў ейных перакладах выдадзеныя творы Змітрака Бядулі, Янкі Маўра, Міхася Лынькова, Кузьмы Чорнага[2]. ПрозаНа рускай мове
На ідышы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia