Ірына Эрнстаўна Багдановіч
Ірына Эрнстаўна Багдановіч (нар. 30 красавіка 1956, Ліда) — беларуская паэтэса і літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук. БіяграфіяСкончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1978) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН Беларусі (1983). 3 1983 года працуе ў Інстытуце літаратуры АН Беларусі. ТворчасцьДрукуецца з 1973 года. Аўтар кніг вершаў «Чаравікі маленства» (1985), «Фрэскі» (1989), «Вялікдзень» (1993), «Сармацкі альбом» (2004), «Прыватныя рымляне» (2006), манаграфій «Янка Купала і рамантызм» (1989), «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння» (2001). Укладальнік зборнікаў «Казімір Сваяк. Выбраныя творы» (2010) і «Вінцук Адважны. Выбраныя творы» (2011). Перакладае з польскай мовы. У яе зборніках вершаў паэтычны роздум пра родны край, яго гісторыю і культуру, няпростыя клопаты і турботы сучаснікаў[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia