Рыгор Іванавіч Шыбанаў
Рыгор Іванавіч Шыбанаў (нар. 22 снежня 1916 (4 студзеня 1917), в. Нецвятаеўка, Шанкурскі раён, Архангельская вобласць — 30 чэрвеня 1944, Круглянскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945). БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Член КПСС з 1943 года. У 1938 годзе скончыў Вельскі сельскагаспадарчы тэхнікум, у 1939 годзе — курсы малодшых лейтэнантаў. З 1938 года ў Чырвонай Арміі. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года на фронце, камандзір батарэі знішчальнага процітанкавага палка. Вызначыўся пры вызваленні Магілёўскай вобласці. 30 чэрвеня 1944 года каля в. Цяцерын Круглянскага раёна загінуў у баі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года. Яго імем названы Вельскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Пахаваны на Брацкай магіле ў в. Комсенічы[1]. Памяць![]()
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia