Рыгор Абрамавіч Міранскі
Рыгор Абрамавіч Міранскі (руск.: Григорий (Гершон) Абрамович Миранский; 25 лютага 1875, Рэжыцкі павет, Віцебская губерня — студзень 1942, Мінскае гета[1]) — мінскі фотамайстар, служачы пажарнай аховы[2]; адзін з першых фотарэпарцёраў Мінска і піянераў беларускай мастацкай фатаграфіі. Яго творчасць частка культурнай спадчыны Беларусі[3]. Біяграфія![]() Нарадзіўся 25 лютага 1875 года ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губерні, у яўрэйскай сям’і. Пазней сям’я пераехала ў Мінск. У 19 год, у 1894 годзе, стаў супрацоўнікам Мінскага добраахвотнага пажарнага таварыства. Паралельна вымушаны шукаць заробку, бо ў канцы XIX — пачатку ХХ стагоддзя служба ў пажарных частках лічылася ганаровай і не аплачвалася. Невядома, дзе і калі Рыгор Міранскі вывучаў фотамастацтва, але ў канцы XIX стагоддзя ён стаў вядомым фатографам і ўладальнікам фотаатэлье ў цэнтры Мінска. У 1896 годзе, разам з кампаньёнам Абрамам Левінманам, Міранскі атрымаў дазвол мінскага губернатара на адкрыццё ўласнай фотастудыі. Супрацоўніцтва з Левінманам доўжылася 2 гады. Фотастудыя размяшчалася ў цэнтры Мінска — на вуліцы Губернатарскай, у доме Ярохава. Улічваючы даволі высокую канкурэнцыю ў асяроддзі фатографаў, «Цэнтральная фатаграфія Міранскага» дадаткова займалася бірулькамі, брошкамі з фота, пакрыццём фотаэмаллю. З 1898 года Міранскі пачаў працаваць самастойна. Пасведчанне № 4661/28 выдадзена ў 1898 г. «Цэнтральная фатаграфія Рыгора Міранскага» пераехала ў дом Курлянда на Губернатарскай вуліцы. У 1901—1902 гадах Міранскі быў таксама ўладальнікам фатаграфічнага салона ў Слуцку (з 28 жніўня 1901 па сакавік 1902 года), а потым перадаў яго Левінману[4]. У 1902 годзе, праслужыўшы 8 гадоў у пажарнай ахове радавым ахвотнікам, ён быў абраны на пасаду начальніка атрада трубнікаў, узначаліў 65 ствольшчыкаў, трымаў на пажарах наканечнік пажарнага рукава[5]. Захаваліся звесткі аб тым, што у 1911 годзе Міранскі звяртаўся ў «Элвад» аб вызваленні яго ад дадатковай платы, «якая узымаецца з яго за электраэнергію, спажываную электрычнай лямпай для здымання ў цемры»[6]. У 1912 годзе ў Санкт-Пецярбургу адбыўся III Міжнародны пажарны кангрэс і выстава пажарнага абсталявання, дзе Рыгор Міранскі экспанаваў шэраг сваіх фатаграфій па прафесійнай тэматыцы. У 1913 годзе Міранскі атрымаў званне «Ганаровы патомны грамадзянін Мінска». Нягледзячы на бурныя гістарычныя падзеі, рэвалюцыйныя змены дзяржаўнага ладу, Міранскі працягваў займацца фатаграфіяй. У савецкі час, з 1920 па 1924 гады Міранскі займаў пасаду намесніка старшыні праўлення Мінскага добраахвотнага пажарнага таварыства, быў удзельнікам яго адміністрацыйнай і фінансавай камісій. Міранскі выканаў серыю твораў з выявамі разбураных пад час польскай акупацыі будынкаў у беларускіх гарадах і мястэчках. Гэты цыкл, магчыма, дэманстраваўся на Першай Міжнароднай выставе супрацьпажарных і выратавальных сродкаў у 1925 годзе ў Зальцбургу[4]. У 1926 годзе ў газеце «Звязда» паведамляецца, што пад час святкавання 50-годдзя Мінскай гарадской пажарнай аховы памочнік старшыні каманды Рыгор Абрамавіч Міранскі быў узнагароджаны срэбранай пажарнай каскай за шматгадовую сумленную службу, і таксама ён атрымаў ганаровае званне «Герой працы»[7]. Паводле ўспамінаў мастака Леаніда Ракава[1] (1930—2022) Рыгор Міранскі, што даводзіўся братам ягонай бабулі, у час акупацыі знаходзіўся ў Мінскім гета, дзе і памёр ад голада ў студзені 1942 года. Заняцце фатаграфіяй![]() ![]() Міранскі быў рознабаковым майстрам, працаваў у жанрах партрэта, пейзажа, архітэктурнай фатаграфіі, фотарэпартажа[7]. Быў сябрам Віцебскага фатаграфічнага гуртка. Сярод насельніцтва ў тыя часы была вельмі папулярнай партрэтная фатаграфія. Міранскім была выканана вялікая колькасць мужчынскіх, жаночых, дзіцячых, адзіночных, парных і групавых партрэтаў візітнага і кабінетнага фарматаў. Шмат было зроблена і фотавыяў гарадской забудовы Мінска. Архітэктурныя фатаграфіі Міранскага вызначаліся строгай кампазіцыяй, удалым выбарам пункту здымкі. Усё гэта падкрэслівала выразныя стылявыя асаблівасці будынкаў. Пад час супрацоўніцтва з Абрамам Левінманам кампаньёны прадавалі свае негатывы з відамі Мінска для паштовак І. Каплана і А. Рудэрмана[6]. І пасля таго выдаўцы ахвотна набывалі ў Міранскага фатаграфіі з архітэктурнымі выявамі Мінска цэлымі цыкламі для вытворчасці паштовак, якія выходзілі серыямі з некалькіх дзясяткаў сюжэтаў[8]. Большая частка яго фотаработ пачатку XX стагоддзя не захавалася, але існуюць здымкі 35-й гадавіны добраахвотнага пажарнага таварыства. Фатаграфіі былі зроблены з вышыні, на заднім плане прапрацаваны ўсе дэталі, святло, ракурс[5]. Даследчык творчасці Міранскага, гісторык i мастацтвазнаўца Надзея Саўчанка адзначала:
Творчасць![]() ![]() Найбольш вядомыя фотаработы ў Мінску:
Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia