Рыгор Арцем’евіч Цыркуноў
Рыгор Арцем’евіч Цыркуно́ў[1] (4 снежня 1921 — 2008)[2] — вучоны ў галіне кіравання працэсамі перавозак на чыгуначным транспарце, доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1998). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Сава (сучасны аграгарадок у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1941 годзе скончыў Аршанскі тэхнікум чыгуначнага транспарту і быў прызваны ў чыгуначныя войскі[3]. Праходзіў службу дыспетчарам па воінскіх перавозках на чыгуначнай станцыі Саратаў-2, а з 1944 года — намеснік начальніка аддзела воінскіх перавозак ва ўпраўленні Заходняй чыгуначнай дарогі на Смаленск[3]. У 1947 годзе скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. У 1954—1957 гг. працаваў у Хабараўскім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, дзе займаў пасады старшага выкладчыка, дацэнта. З 1957 года Р. А. Цыркуноў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту[4] ў Гомелі. З верасня 1961 года па ліпень 1962 года[3] займаў пасаду дэкана факультэта кіравання працэсамі перавозак. Навуковая дзейнасцьАўтар больш за 260 навуковых прац па ўдасканаленні тэхналогіі работы і тэхнічнага аснашчэння перагрузачных станцый, перавозачнага працэсу хуткапсавальных грузаў, навукова-метадычных прац для студэнтаў чыгуначных вышэйшых навучальных устаноў. Распрацаваў нарматыўныя дакументы па тэхналагічных працэсах работы чыгуначных вузлоў шматлікіх станцый Беларусі і краін СНД. Сярод апублікаванага:
Узнагароды і званніУзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а таксама знакамі «За выдатныя поспехі ў працы» Міністэрства вышэйшай адукацыі, «Ганаровы чыгуначнік», Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia