Рыгор Паўлавіч Касячэнка
Рыгор Паўлавіч Касячэнка (12 снежня 1961, в. Дэрэвыны, Гараднянскі раён, Чарнігаўская вобласць, УССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Кандыдат педагагічных навук. БіяграфіяНарадзіўся 12 снежня 1961 года ў в. Дэрэвыны Гараднянскага раёна Чарнігаўскай вобласці УССР[1]. У 1977 годзе, пасля заканчэння сярэдняй школы, паступіў у Гомельскае тэхнічнае вучылішча № 35, а затым у 1979 годзе — у Мінскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум прафтэхадукацыі[1]. Працоўную дзейнасць пачаў у 1985 годзе майстрам вытворчага навучання Гомельскага СПТВ № 67. У 1993 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Фізічная культура»[1]. Вучобу ў ВНУ сумяшчаў з працай на пасадах начальніка вучэбна-спартыўнага аддзела Гомельскага абласнога савета «Працоўныя рэзервы», начальніка аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Гомельскага абласнога цэнтра фізічнага выхавання і спорту, інжынера аддзела вытворча-тэхнічнага забеспячэння ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама[1]. У 1998 годзе прызначаны дырэктарам Гомельскага абласнога цэнтра фізічнага выхавання і спорту. З 1999 па 2006 гады — прарэктар па адміністрацыйна-гаспадарчай працы, прарэктар па эканоміцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. У 2003 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». З 2006 па 2010 гады працаваў начальнікам эканамічнага ўпраўлення Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. 30 верасня 2010 года прызначаны першым намеснікам Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[2]. 23 чэрвеня 2011 года ў Смаленскай дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры, спорту і турызму абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фармаванне гатоўнасці педагога вышэйшай фізкультурнай школы Рэспублікі Беларусь да вядзення навукова-даследчай работы з улікам прафесійных інтарэсаў і патрэбаў»[3]. 24 студзеня 2012 года абраны намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі[4]. З 19 чэрвеня 2012 года[5][6] па 2017 года працаваў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. 14 кастрычніка 2012 года на пазачарговай канферэнцыі БФЛА абраны старшынёй Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі[7], 25 верасня 2014 года склаў паўнамоцтвы ў сувязі з загружанасцю на асноўнаму месцы працы[8]. Няпоўныя два гады старшынства Касячэнкі ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі называюць гадамі ліхалецця[9]. З лютага 2020 года працуе дырэктарам ТАА «Тэнісная школа спартыўнага майстэрства»[10][11]. Жанаты, мае сына. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia