Рыгор Рыгоравіч Ганчарэнка
Рыгор Рыгоравіч Ганчарэнка (нар. 30 лістапада 1950, г. Талас, Кыргызстан) — беларускі вучоны ў галіне папуляцыйнай і эвалюцыйнай генетыкі, генетыкі лясных культур. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар біялагічных навук (1991), прафесар (1993). БіяграфіяСкончыў Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт (1979). У 1982—1985 гадах выкладчык Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1986—2000 гадах старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, лабараторыі Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2002 года загадчык кафедры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны[1]. Узнагароды
Навуковая дзейнасцьАсноўныя працы ў галіне генетыкі лясных драўняных культур, генетыкі прыродных папуляцый жывёл і раслін, эвалюцыйнай і радыяцыйнай генетыкі, карціравання геному. Пад яго кіраўніцтвам выкананы комплексныя даследаванні, накіраваныя на захаванне, рацыянальнае выкарыстанне і ўзнаўленне генетычных рэсурсаў найважнейшых лесаўтваральных відаў Беларусі і сумежных дзяржаў. Вырашыў шэраг фундаментальных праблем, якія тычацца сістэматыкі і эвалюцыі хвойных раслін і шэрагу вышэйшых насякомых, якія ўваходзяць у палеарктычныя лясныя цэнозы. Пабудаваў генетычныя карты для соснаў і елак Усходняй Еўропы. На аснове распрацаванай тэст-сістэмы правёў ацэнку ступені пашкоджання спадчыннага матэрыялу ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аўтар больш за 260 навуковых прац, у тым ліку 20 манаграфій і навучальных дапаможнікаў, 2 вынаходстваў. Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia