Рыгор Саламонавіч Гарфункін
Рыгор Саламонавіч Гарфункін (сапр. прозвішча Гарфункель; 6 жніўня 1920, г. п. Янавічы — 22 верасня 1943) — разведчык, Герой Савецкага Саюза[1]. БіяграфіяСапраўднае прозвішча Гарфункель. Нарадзіўся 6 жніўня 1920 года ў мястэчку Янавічы Віцебскага павета Віцебскай губерні, цяпер гарадскі пасёлак Янавічы Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. З 1936 па 1940 працаваў токарам на віцебскім іголкавым заводзе (цяпер Віцебскі прыборабудаўнічы завод). Быў прызваны ў войска ў першыя дні вайны, удзельнічаў у абароне Ленінграда. Пасля цяжкага ранення і лячэння ў 1943 годзе трапіў на Варонежскі фронт, дзе стаў разведчыкам ўзвода 183-й танкавай брыгады[1]. Подзвіг22 верасня 1943 года брыгада першая падышла да Дняпра на поўдзень ад Кіева. Група разведчыкаў з шасці чалавек, у якую ўваходзіў Гарфункін, атрымала заданне пераправіцца на заходні бераг Дняпра і правесці разведку[1]. Заданне даваў будучы маршал Савецкага Саюза К. С. Маскаленка. Група пераправілася праз Дняпро ля в. Яшнікі Пераяслаў-Хмяльніцкага раёна, робячы разведку ўмацаванняў праціўніка і вызначыўшы яго агнявыя кропкі[1]. Пасля таго, як група была выяўленая, па ёй адкрылі агонь. Гарфункін застаўся прыкрываць адыход таварышаў, пасля чаго стаў пераплываць Дняпро і быў забіты варожай куляй на сярэдзіне ракі[1]. 10 студзеня 1944 года Гарфункіну было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1][2]. ПамяцьУ Янавічах і Віцебску яго імем названы вуліцы[1]. Ля прахадной Віцебскага прыборабудаўнічага завода ў 1979 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў яго гонар, а на тэрыторыі завода ўсталяваны помнік. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia