Рыгор Сцяпанавіч Маракуца
Рыгор Сцяпанавіч Маракуца (15 кастрычніка 1942 года, сяло Тэя, Грыгарыёпальскі раён МССР) — прыднястроўскі дзяржаўны дзеяч, старшыня Вярхоўнага Савета ПМР (1991—2005). БіяграфіяСкончыў Цэлінаградскі сельскагаспадарчы інстытут (1968), працаваў у Каменскай РЭС, інструктарам райкама кампартыі Малдавіі (1971—1981), намеснікам старшыні Каменскага райсавета народных дэпутатаў, першым сакратаром Каменскага райкама партыі (1981—1991). З 1990 года — дэпутат Вярхоўнага Савета ПМР. У студзені 1991 года абраны старшынём парламента. На гэты жа пост абіраўся таксама ў 1995 і 2000 гадах. На парламенцкіх выбарах 2005 года большасць у Вярхоўным Савеце атрымала партыя «Абнаўленне» і саюзныя ёй сілы, таму на пост старшыні Вярхоўнага Савета быў абраны лідар «Абнаўлення» Яўген Шаўчук. Маракуца быў абраны на пасаду Спецыяльнага Прадстаўніка Вярхоўнай Рады па міжпарламенцкіх сувязях. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia