Рыгор Яўхімавіч Парэчын
Рыгор Яўхімавіч Парэчын (8 сакавіка 1894, в. Задашчэнне, цяпер у Пухавіцкім раёне — 28 чэрвеня 1938, Мінск, БССР) — беларускі правазнавец, эканаміст. БіяграфіяУ 1920 годзе ўступіў у ВКП(б). У 1924 годзе скончыў 1-ы Маскоўскі ўніверсітэт. З 1921 года працаваў у Паўнамоцным прадстаўніцтве БССР пры ўрадзе РСФСР. З 1924 года намеснік старшыні Камісіі заканадаўчых меркаванняў пры СНК БССР. З 1931 годзе ў Інстытуце Савецкага будаўніцтва і права АН БССР. Працаваў у Інстытуце беларускай культуры, Інстытуце эканомікі АН БССР. Арыштаваны 24 студзеня 1937 года па адрасе: вул. Няміга, д. 16/2, кв. 10. На той момант быў жанаты, гадаваў дзіця. Асуджаны пазасудовым органам НКВД (па іншай інфармацыі — Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР) па артыкулах 68, 69, 70 і 76 за «шкодніцкую работу ў навуковых установах БССР» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Растраляны 28 червеня 1938 года ў мінскай турме НКВД. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 1 жніўня 1957 года. Асабовая справа П. № 10776-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Навуковая дзейнасцьДаследаваў пытанні савецкай федэрацыі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР. Падчас працы ў Інстытуце эканомікі АН БССР прымаў удзел у складанні першага ў Беларусі падручніка эканамічнай геаграфіі. Прымаў удзел у даследаваннях па праблемам размяшчэння вытворчых сіл (у прыватнасці, далейшага размяшчэння ў Беларусі прамысловасці будаўнічых матэрыялаў). Даследаваў сыравінную базу прамысловасці мінеральных будаўнічых матэрыялаў. Менавіта ён абгрунтаваў мэтазгоднасць будаўніцтва буйных цагельных прадпрыемстваў у Петрыкаўскім, Горацкім і Асвейскім раёнах Беларусі, а таксама пашырэння цагельнай вытворчасці ў Дрысненскім раёне[1]. Працы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia