Задашчэнне

Вёска
Задашчэнне
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 81 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Задашчэнне на карце Беларусі ±
Задашчэнне (Беларусь)
Задашчэнне
Задашчэнне (Мінская вобласць)
Задашчэнне

Задашчэ́нне[1] (трансліт.: Zadaščennie) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Шаць. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Гісторыя

Ранняя гісторыя

Задашчэнне вядома прынамсі з другой паловы XVIII стагоддзя як фальварак, які адносіўся да маёнтка Шацк уласнасці Аскеркаў. Сустракалася таксама назва Загашчэнне. Фальварак уваходзіў у склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[2]. У 1788 годзе Юзаф Габрыэль Аскерка прадае Задашчэнне разам з фальваркамі Габрыелеўка і Пагарэльцы Людвіку і Зоф’і з Яварынскіх Грушвіцкіх, ротмістру Берасцейскага ваяводства. Паводле інвентару, у Задашчэнні тады быў 61 дым[3].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пазней фальваркі ізноў сталі ўласнасцю Аскеркаў[3]. На 1800 год была карчма.

Жыццё Юзафа Габрыеля Аскеркі не па сродках вычарпала яго рэсурсы і прывяло да эксдывізіі ў канцы 1812 года, якая працягвалася да 1816 года. Эксдывізійны суд складаўся з Караля Тавянскага, Пятра Завадскага і Вінцэнта Павенскага[4]. Эксдывізія аддзяліла ад Шацка фальваркі Габрыэлеўку і Стары Шацк з вёскай Задашчэнне (39 дымоў) на карысць крэдытораў Пуцятаў[4]. Тут жылі падданыя Пуцятаў, якія працавалі на дамены Габрыэлеўка і Стары Шацк. Таксама тут атрымаў невялікую спадчыну Станіслаў Брылеўскі, які заклаў маёнтак Уборкі[5].

Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1885 годзе была адкрыта школа граматы, на 1890 год у ёй вучыліся 12 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. На 1889 год буйнымі землеўладальнікамі ў вёсцы Задашчэнне былі дваране рыма-каталіцкага веравызнання Вернікоўскі Вікенцій (Вінцэнт) Ігнатавіч (33 дзесяціны зямлі) і Вернікоўская Еўфрасіння Рыгораўна (18 дзесяцін)[6]. Паводле перапісу 1897 года дзейнічала царква і хлебазапасны магазін.

Найноўшы час

Карта ваколіц Шацка 1927 года, на якой пазначана вёска Задашчэнне (Задашчаньне)

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Задашчэнскага сельсавета. У 1920-х гадах дзейнічала школа 1-й ступені, на 1922 год было 30 вучняў. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, на 1933 год быў калгас «Асілак», былі кузня і ганчарны завод.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі, акупацыйныя войскі забілі 300 мірных жыхароў.

У 1954—1960 гадах у складзе Слабадскога сельсавета, з 1 красавіка 1960 года ў складзе Шацкага сельсавета[7].

Насельніцтва

  • 1800 год — 30 двароў, 266 жыхароў
  • 1870 год — 258 жыхароў мужчынскага полу
  • 1897 год — 128 двароў, 678 жыхароў
  • 1908 год — 72 двары, 984 жыхары[8]
  • 1917 год — 3 аднайменныя вёскі, агулам 174 двары, 931 жыхар[9]
  • 1960 год — 111 жыхароў
  • 2002 год — 77 двароў, 145 жыхароў
  • 2009 год — 123 жыхары[10]
  • 2012 год — 53 двары, 90 жыхароў
  • 2019 год — 81 жыхар[11]

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт За́дашань, м.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 229.
  3. а б SgKP 1895, s. 249.
  4. а б SgKP 1890, s. 756.
  5. SgKP 1895, s. 250.
  6. Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1888 год 1889, с. 171.
  7. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  8. Ярмоловичъ В. 1909, с. 67.
  9. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 125.
  10. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  11. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 7 мая 2025.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya