Рыжская архідыяцэзія
Рыжская архідыяцэзія — архідыяцэзія Рымска-Каталіцкай Царквы з цэнтрам у горадзе Рызе ў Латвіі. Архідыяцэзія ўваходзяць у склад Рыжскай мітраполіі. ГісторыяУ 1186 годзе Святы Прастол заснаваў дыяцэзію Лівоніі. У 1253 годзе Святы Прастол заснаваў у Лівоніі новыя дыяцэзіі і ўтварыў асобную Рыжскую архідыяцэзію. 20 студзеня 1255 года Рымскі Папа Аляксандр IV выдаў булу «Primatuum cathedras», якой пацвердзіў статус Рыжскай мітраполіі. У 1561 годзе дзяржаўнай рэлігіяй у Лівоніі стала лютэранства, і Рыжская архідыяцэзія ў 1563 годзе была скасавана. 22 верасня 1918 года Рыжская дыяцэзія была адноўлена. 8 мая 1937 года з часткі тэрыторыі Рыжскай архідыяцэзіі была ўтворана новая Ліепайская дыяцэзія. 2 снежня 2005 года з часткі тэрыторыі Рыжскай архідыяцэзіі была ўтворана новая Рэзэкнэнска-Аглонская дыяцэзія. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia