Рызактаніёз![]() ![]() ![]() Рызактаніёз[1] — група грыбковых захворванняў раслін, якая выклікаецца глебавымі грыбкамі роду рызактонія (Rhizoctonia)[1]. Першапачаткова быў вядомы толькі адзін узбуджальнік — (рызактонія бульбяная (Rhizoctonia solani)), адсюль і назва хваробы. Пазней высветлілася, што гэта захворванне часам выклікаецца і іншымі відамі грыбоў[2]. Rhizoctonia solani паразітуе больш чым на 300 відах раслін[3], у тым ліку: на цукровых бураках, кукурузе, бульбе, рапсе, збожжавых, памідорах, капусце і іншых[3]. Некаторыя хваробы, якія ён выклікае, маюць свае назвы, напрыклад, вострая глазковая плямістасць , бурая каранёвая гніль. Астатнія як правіла, апісваюцца як рызактаніёзы, напрыклад, рызактаніёз бульбы, перцу, фасолі і г. д[4]. Rhizoctonia solani сустракаецца ў глебе, галоўным чынам, у выглядзе споравых склероцыяў, значна радзей у выглядзе міцэлію. Крыніцай інфекцыі таксама могуць быць заражаныя клубні, карані або насенне. Склероцыі могуць выжываць у глебе шмат гадоў. Інфекцыя распаўсюджваецца падчас агратэхнічных работ. Яна пачынае развівацца пад уздзеяннем хімічных рэчываў, што вылучаюцца раслінай падчас росту або ўтвараюцца пры раскладанні арганічных раслінных рэшткаў. Яна можа пранікаць у расліну як праз натуральныя адтуліны і пашкоджанні эпідэрмісу, так і праз здаровы эпідэрміс, раствараючы ферменамі кутыкулу, якая яго абараняе. У асноўным пашкоджвае падземныя часткі расліны і наземныя часткі парасткаў. Сімптомы бачныя ў выглядзе карычневых плям, часта паглыбленых. Гэта прыводзіць да паслаблення росту ўсходаў і гібелі некаторых з іх. Пашкоджанне міцэліем праводзячых пучкоў выклікае парушэнні транспарту вады, мінеральных соляў і асімілятаў, што прыводзіць да гібелі частак раслін. Асабліва моцна пашкоджваюцца рызактаніёзам маладыя і хуткарослыя расліны. Некаторыя віды рызактаніёзаў
Меры аховыАхоўныя меры ад рызактаніёзу прадугледжваюць:
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia