Рыкарда Санчэс
Рыкарда Санчэс (ісп.: Ricardo Sánchez, нар. 9 верасня 1953, Рыа-Грандэ-Сіці, Тэхас, ЗША) — генерал-лейтэнант арміі ЗША лацінаамерыканскага паходжання, камандуючы кааліцыйнымі войскамі ў Іраку з чэрвеня 2003 па чэрвень 2004 года. Санчэс атрымаў дзве вышэйшыя адукацыі — па матэматыцы і гісторыі. Падчас вайны ў Персідскім заліве (1991) камандаваў батальёнам. З’яўляўся самым высокапастаўленым амерыканцам іспанскага паходжання ў арміі ЗША да свайго сыходу з Узброеных сіл 1 лістапада 2006 года. Пакінуў войска пасля скандалу ў турме Абу-Грэйб, калі стала вядома, што амерыканскія вайскоўцы катавалі зняволеных[1]. У 2005 годзе праваабарончая арганізацыя «Амерыканскі саюз за грамадзянскія свабоды» апублікавала службовую запіску Санчэса ад 14 верасня 2003 года. У дакуменце генерал дазваляў выкарыстанне некаторых метадаў допыту, якія, на думку юрыстаў Амерыканскага саюза грамадзянскіх свабод, парушалі Жэнеўскія канвенцыі[2]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia