Рыленкі (мемарыяльны комплекс)
Мемарыяльны комплекс у Рыленках Дубровенскага раёна, Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на 467-м кіламетры аўтамагістралі Масква — Брэст, за 1 км на поўнач ад вёскі. ГісторыяУзведзены на брацкіх могілках, дзе пахаваны 35 тыс. воінаў 30-й гвардзейскай стралковай дывізіі 10-й гвардзейскай арміі Заходняга фронту, 84-й гвардзейскай і 331-й стралковых дывізій 31-й арміі 3-га Беларускага фронту, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мемарыяльны комплекс адкрыты 3 ліпеня 1973 года. Скульптар М. Рыжанкоў, архітэктар М. Ткачук. АпісаннеМемарыял зроблены з бетону і сілуміну. Памеры стэл 2,6×4 м, уваходнага партала 3×15 м. Займае вялікую плошчу і размешчаны перпендыкулярна да транспартнай магістралі. Уяўляе сабой прасторавую архітэктурна-скульптурную кампазіцыю з развітым сіметрычна-восевым планіровачным вырашэннем. Уваход у мемарыял утвораны 2 рознымі па велічыні апорнымі сценкамі, якія нясуць манументальны рэльефны фрыз з выявай суровых і мужных твараў савецкіх воінаў. На сценках бронзавымі літарамі надпіс: «Тут 10 тысяч гераічна загінуўшых савецкіх салдат. Чэрвень 1944 г.». Уздоўж дарогі, якая вядзе да могілак, пастаўлены 4 бетонныя стэлы з урэзанымі ў іх сілумінавымі рэльефамі, якія адлюстроўваюць подзвігі герояў, што былі здзейснены на гэтай зямлі. Першая кампазіцыя прысвечана подзвігу Героя Савецкага Саюза Ю. Смірнова, другая — А. М. Васільеву, што паўтарыў подзвіг А. М. Матросава, трэцяя — подзвігу Героя Савецкага Саюза Г. А. Нікандравай, якая падняла байцоў у атаку. Пра мужнасць лётчыкаў авіяпалка «Нармандыя — Нёман» С. Астахава і Бруна дэ Фальтана, што загінулі ў адным самалёце, расказвае чацвёртая экспазіцыя. Брацкія могілкі вырашаны ў выглядзе прамавугольных тэрас. На верхняй — маляўнічая група бяроз і ёлак, абнесеная з 3 бакоў брустверам. Па перыметры тэрас раўнамерна ўстаноўлены 170 надмагільных пліт з імёнамі загінуўшых воінаў. Завяршаецца комплекс плітой-маналітам з надпісам «Подзвігі вашы неўміручыя». На пляцоўцы перад плітой — квадратная платформа, у барэльефнай зорцы — Вечны агонь. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia