Рынхаспарыёз збожжавыхРынхаспарыёз збожжавых, Аблямаваная плямістасць[1] — грыбковае захворванне збожжавых і некаторых траў, якое выклікаецца грыбком віду рынхаспорый злакавы (Rhynchosporium secalis). Сустракаецца на ячмені, жыце, трыцікале, пшаніцы, пырніку паўзучым, цімафееўцы лугавой, райграсе, калясянцы безасцюковым, купкоўцы зборнай і іншых[1]. Хуткаму развіццю хваробы спрыяе адносна высокая вільготнасць паветра і тэмпература 10—20 °C[2][3]. Сімптомы і шкодаЧасцей за ўсё авальныя плямы памерам да 2 см з’яўляюцца на похвах і ліставых пласцінках, радзей на каласах. Гэтыя плямы спачатку сіне-зялёныя, затым жоўтыя з карычневай аблямоўкай. У залежнасці ад заражанай расліны гэтыя плямы могуць адрознівацца; на жыце і трыцікале яны лінзападобныя або ромбападобныя светла-карычневага колеру, а на ячмені вельмі выразныя і маюць вакол сябе хларатычнае кольца[2][3]. Назіраецца ніжэнне масы тысячы зярнят і пранікненне ўзбуджальніка ў збожжа[2][3]. Парог эканамічнай шкоднасці для ячменю ў стадыі кушчэння і стрэлкавання складае 15-20 % ад плошчы ліста, на якой з’яўляюцца сімптомы хваробы[4]. Прафілактыка і барацьбаАгратэхнічныя метады прафілактыкі рынхаспарыёзу ўключаюць:
Барацьба з рынхаспарыёзам прадугледжвае заворванне пажніўных рэшткаў і самасеваў збожжавых культур, перапынак у вырошчванні менш устойлівых відаў, пратручванне і апырскванне збожжа да канца фазы кушчэння[2][3]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia