Рысавыя тэрасы Хунхэ-Хані
Рысавыя тэрасы Хунхэ-Хані — сістэма тэрас для вырошчвання рысу , размешчаная ў Хунхэ-Хані-Ійскай аўтаномнай прэфектуры правінцыя Юньнань (КНР). 22 чэрвеня 2013 года рысавыя тэрасы Хунхэ-Хані былі ўнесены ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Ужо з 2003 года гэтыя рысавыя тэрасы знаходзіліся пад аховай ЮНЕСКА як буферная зона аб’екта Сусветнай спадчыны нацыянальнага парку Тры паралельныя ракі . РазмяшчэннеРазмешчаны ў Паўднёва-кітайскай правінцыі Юньнань рысавыя тэрасы Хунхэ-Хані існуюць больш за 1300 гадоў. Мясцовыя жыхары па гэты дзень вырошчваюць на гэтых тэрасах рыс. Рысавыя тэрасы распасціраліся па ўсім паўднёвым беразе ракі Хангха, самыя вядомыя рысавыя тэрасы знаходзяцца ў раёне Юаньян, дзе яны займаюць плошчу 12,6 тысяч га (каля 126 км²). Юаньян мае асабліва вільготны клімат, вельмі добры для вырошчвання рысу. Культура рысавых тэрас![]() Каля 2000 гадоў таму продкі этнасу хані пасяліліся на берагах ракі Хангха у Юньнані і заклалі на прыбярэжных схілах першыя рысавыя тэрасы. Пасля была пабудавана вялікая сетка арашальных каналаў, дзякуючы якім сяляне выкарыстоўвалі для сваіх палёў дажджавую ваду з гор. У той жа час на рысавых тэрасах пачалі разводзіць рыбу, якая мела там дастаткова вады і корму (водныя расліны і насякомыя). Дзякуючы рыбам рыс атрымліваў прыроднае ўгнаенне. На працягу многіх стагоддзяў сяляне хані культывавалі такім чынам рыс, імкнучыся выконваць раўнавагу паміж прыродай і патрэбамі чалавека. КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia