Рыта Іванаўна Гладунко

Рыта Іванаўна Гладунко
Род дзейнасці актрыса
Дата нараджэння 29 красавіка 1929(1929-04-29)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 мая 1996(1996-05-17)[1][2] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Мікалай Мікалаевіч Фігуроўскі
Дзеці Lyudmila Gladunko[d]
Месца працы
Узнагароды і прэміі
заслужаны артыст РСФСР

Рыта Іванаўна Гладунко (сапр. імя Маргарыта; 29 красавіка 1929, Умань — 17 мая 1996, Масква) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, заслужаная артыстка РСФСР (1980).

Кар’ера актрысы пачалася ў 1949 годзе на сцэне Бярдзічаўскага драматычнага тэатра. Праз два гады перайшла працаваць у драматычны тэатр Цярнопаля. Потым пераехала ў Беларусь, выступала ў Мінскім драмтэатры імя М.Горкага ў 1953—1954 гадах. З 1955 па 1960 год была актрысай Беларускага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

У 1956 г. адбыўся яе дэбют у кіно. Сяргей Сплашноў і Іосіф Шульман запрасілі Маргарыту Гладунко на «Беларусьфільм» для здымак у фільме «Зялёныя агні», дзеянне якога разгортваецца на адным з чыгуначных вузлоў Беларусі. Сплашноў даў ёй ролю і ў наступным сваім фільме «Нашы суседзі», які апавядае пра жыццё адной камунальнай кватэры. Але па-сапраўднаму знакамітай Рыта Гладунко стала пасля выхаду ваеннага фільма «Гадзіннік спыніўся апоўначы», заснаваны на рэальных фактах. Яна адыграла ролю маладзенькай разведчыцы, дзякуючы якой партызаны пакаралі смерцю намесніка Гітлера ў Беларусі фон Каўніца (у рэальным жыцці — гаўляйтэр Беларусі Вільгельм Кубэ). На Усесаюзным кінафестывалі Гладунка стала лаўрэатам намінацыі «Першы прыз за жаночую ролю» за ролю Марыны Казаніч.

Крыніцы

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 ліпеня 2016.
  2. а б Rita Gladunko // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.


Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya