Рыта Веньямінаўна Млодак
Рыта (Рэвека) Вяньямінаўна Мло́дак[1] (27 лютага 1906, Мінск — 3 снежня 1969) — беларуская спявачка (лірыка-драматычнае сапрана). Народная артыстка БССР (1940). БіяграфіяУ 1928 годзе скончыла Віцебскі музычны тэхнікум, у 1933 годзе — Беларускую студыю оперы і балета. У 1933—1959 гадах (з перапынкамі) салістка Беларускага тэатра оперы і балета. У 1941—1942 гадах выступала ў Свярдлоўскім тэатры оперы і балета і Пермскім тэатры оперы і балета, у 1942—1943 гадах удзельнічала ў канцэртах франтавых брыгад. ТворчасцьСярод оперных партый: Таццяна, Ліза, Тамара, Маргарыта, Мікаэла, Аксана («Чаравічкі» П. І. Чайкоўскага), Марыся («Міхась Падгорны» Яўгена Цікоцкага), Надзейка («Кветка шчасця» А. Туранкова), Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П. І. Чайкоўскага), Яраслаўна («Князь Ігар» А. Барадзіна) і інш. Выступала як канцэртная спявачка. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia