Рычард Грант
Рычард Э. Грант (англ.: Richard E. Grant, пры нараджэнні Рычард Грант Эстэрхёйсен (англ.: Richard Grant Esterhuysen); нар. 5 мая 1957) — брытанскі акцёр свазілендскага паходжання, атрымаў вядомасць у Вялікабрытаніі пасля дэбюту ў камедыі «Уітн» і роляў у такіх фільмах, як «Чарнакніжнік», «Генры і Джун», «Дракула Брэма Стокера» і «Зорныя войны: Скайуокер. Узыходжанне». Рычард Грант быў членам трупы кейптаўнскага Касмічнага тэатра, у 1982 годзе канчаткова перабраўся ў Лондан. У 2005 годзе зняў аўтабіяграфічны фільм пра сваё дзяцінства і бацькоў па ўласным сцэнары — "Вау-Вау", у галоўных ролях выступілі Гэбрыэл Бірн, Міранда Рычардсан, Эмілі Уотсан і Джулі Уолтэрс. 22 студзеня 2019 года Грант быў намінаваны на «Оскар» у катэгорыі «Лепшая мужчынская роля другога плана» за ролю ў фільме «Ці зможаце вы мне дараваць?». Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia