Рышард Шуркоўскі
Рышард Шуркоўскі (польск.: Ryszard Szurkowski, 12 снежня 1946 — 1 лютага 2021, Радам) — польскі веласіпедыст. Чэмпіён свету з 1973 года, двухразовы сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў і чатырохразовы пераможца Гонкі міру (1970, 1971, 1973 і 1975), трохразовы чэмпіён свету-аматарам і 12-разовым чэмпіёнам Польшчы. БіяграфіяУ спаборніцтвах удзельнічаў з 1963 года. У 1960-ыя гады Шуркоўскі раз-пораз перамагае ў розных нацыянальных спаборніцтвах, у тым ліку ў горным кросе. З 1969 года Рышард Шуркоўскі залічаны ў склад нацыянальнай зборнай. Пасля заканчэння кар’еры ў 1984—1988 гадах быў трэнерам зборнай Польшчы. Рышард Шуркоўскі таксама быў заснавальнікам першай польскай прафесійнай веласіпеднай групы (1988), а таксама прэзідэнтам польскага Саюзу веласпорту ў 2010-11 гадах. У чэрвені 2018 года сур’ёзна пацярпеў у аварыі падчас гонкі ветэранаў у Кёльне, спартовец перанёс некалькі аперацый[5]. УзнагародыПрэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пасмяротна ўзнагародзіў Рышарда Шуркоўскага Вялікім Крыжам Ордэна адраджэння Польшчы за выдатны ўклад у развіццё і папулярызацыю веласпорту ў Польшчы, а таксама за прасоўванне і папулярызацыю фізічнай культуры і алімпійскай ідэі[6]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia