Рэбраплоднік аўстрыйскі
Рэбрапло́днік аўстрыйскі[1][2][3][4] (Pleurospermum austriacum) — від кветкавых травяністых раслін роду Рэбраплоднік (Pleurospermum) сямейства Парасонавыя. АпісаннеАднагадовая расліна, 50—150 см. Сцябло полае, баразнаватае, уверсе разгалінаванае і пад суквеццем коратка-шурпата-валасістае. Лісце на краі коратка-шурпата-валасістае, ніжняе — доўга-чарашковае, у абрысе трохкутна-яйкападобнае, 2-, радзей 3-пёрыстарассечанае, з яйкавата-ланцэтнымі пілаватымі дзелькамі. Канцавы парасонік прыкладна 20 см дыяметрам, з 12—20 (40) коратка апушанымі прамянямі[4]. Кветкі белага колеру. Пялёсткаў і тычанак па 5. Плод — віслаплоднік з вострымі рэбрамі. РаспаўсюджаннеРаспаўсюджаны ў Еўропе ад Францыі да Украіны і Фінляндыі[5][6]. Ва Украіне від расце ў лясах, галоўным чынам горных — у Карпатах, на раўніне рэдка (Цярнопальская вобласць, Крэмэнэцкі раён, сяло Залісці , Пачаіў)[4]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia