РэзюмэРэзюмэ (фр.: resume, лац.: curriculum vitae) — дакумент, які змяшчае інфармацыю пра навыкі, адукацыю, досвед і іншыя звесткі пра чалавека, як кандыдата на працаўладкаванне або пасаду. Рэзюмэ павінна быць вельмі дакладным і кароткім, максімум дзве старонкі. У розных краінах структура рэзюмэ, або CV, можа адрознівацца. Апошнім часам распаўсюдзіліся інтэрнэт-рэзюмэ, якія запаўняюць па вызначаным шаблоне на спецыялізаваных сайтах рэкрутынгавых агенцтваў. Ёсць таксама прафесійныя службы, якія прапануюць складанне «пісьменных» рэзюмэ. Яшчэ адзін, пакуль мала распаўсюджаны, тып рэзюмэ — відэа-рэзюмэ, кароткі відэаролік, у якім кандыдат апавядае пра сябе, свае навыкі і іншае. Як і ў выпадку інтэрнэт-рэзюмэ, ёсць спецыялізаваныя сайты для іх размяшчэння, і кампаніі, якія займаюцца іх запісам і размяшчэннем. Структура рэзюмэРэзюмэ звычайна складаецца з некалькіх раздзелаў, інфармацыя ў кожным з іх мусіць каротка азнаёміць патэнцыяльнага працадаўцу з усімі звесткамі пра кандыдата, патрэбнымі для яго прыёму на працу. У рэзюмэ не варта ўключаць інфармацыю, якая не мае дачынення да меркаванай працы. У рэзюмэ варта ўключаць толькі інфармацыю, якая дапаможа максімальна ахарактарызаваць кандыдата. Рэзюмэ павінна змяшчаць:
Часам у рэзюмэ ўключаюць інфармацыю пра сяброўства ў прафесійных асацыяцыях, навуковыя публікацыі і аўтарскія патэнты. Таксама ў рэзюмэ можна ўключыць інфармацыю пра захапленні, лепей калі гэта актыўныя захапленні (напрыклад, спорт, турызм, танцы), аднак падобнае апісанне мусіць быць выкладзена сцісла, і не варта ўключаць у рэзюмэ не карысную патэнцыяльнаму працадаўцу інфармацыю. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia