Малюнак пасяджэння рэйхстага Свяшчэннай Рымскай імперыі, 1675 г.
Рейхстаг (ням.: Reichstag — «дзяржаўны сход») — вышэйшы закона-дарадчы орган Свяшчэннай Рымскай імперыі. Папярэднікам рэйхстага ў якасці інстытута, які прадстаўляе інтарэсы палітычнай эліты імперыі, з’яўляўся гофтаг — надворны савет пры імператары, які ўзнік у XII стагоддзі. У рамках правядзення «імперскай рэформы» у 1495 годзе было дасягнута пагадненне паміж імператарам Максіміліянам I і вышэйшымі саслоўямі імперыі аб заснаванні рэйхстага як вышэйшага прадстаўнічага органа імперскіх саслоўяў з заканадаўчымі і судовымі функцыямі. Вестфальскім мірным дагаворам1648 года паўнамоцтвы рэйхстага былі істотна пашыраны, у выніку чаго ён ператварыўся ў вярхоўны заканадаўчы орган улады і цэнтральны элемент усёй канстытуцыйна-прававой сістэмы Свяшчэннай Рымскай імперыі. З 1663 года рэйхстаг набыў пастаянны характар і да падзення імперыі ў 1806 годзе засядаў у Рэгенсбургу.
Структура
Рэйхстаг складаўся з трох калегій:
Савет курфюрстаў (ням.: Kurfürstenrat), у склад якога ўваходзілі курфюрсты імперыі (першапачаткова сем, к канцу XVIII стагоддзя — восем чалавек);
Савет імперскіх князёў (ням.: Reichsfürstenrat), у склад якога ўваходзілі свецкія і духоўныя імперскія князі, кожны з якіх меў адзін голас, а таксама імперскія графы і імперскія прэлаты, якія валодалі, адпаведна, чатырма і двума калектыўнымі галасамі. Савет імперскіх князёў падзяляўся на курыі свецкіх (63 члена ў 1800 г.) і духоўных (37 членаў у 1800 г.) князёў;
Скліканне рэйхстага здзяйсняў імператар па ўзгадненню з курфюрстамі. Кола пытанняў, якія выносіліся на абмеркаванне рэйхстага, вызначаў імператар аднаасобна. Абмеркаванне і прыняцце рашэння ажыццяўлялася асобна па калегіях большасцю галасоў, прычым Савету курфюрстаў і Савету імперскіх князёў належаў вырашальны голас. Галасаванне было тайным. Рашэнне лічылася прынятым, калі яго аднагалосна падтрымалі ўсе тры калегіі і імператар. З 1663 г. рэйхстаг ператварыўся ў стала дзеючы орган, які засядаў у Рэгенсбургу.
Кампетэнцыя
У кампетэнцыі рэйхстага знаходзіліся выданне агульнаімперскіх законаў, абвяшчэнне вайны і заключэнне міру, утварэнне і скасаванне імперскіх органаў кіравання і суда, скліканне і роспуск імперскай арміі, зацвярджэнне падаткаў і эканамічная палітыка, пытанні земскага міру і суіснавання розных рэлігійных канфесій. Пасля Вестфальскага міру рэлігійныя пытанні былі вынесены ў кампетэнцыю імперскай дэлегацыі па справах веры, якую на парытэтнай аснове фарміравалі прадстаўнікі каталіцкіх і пратэстанцкіх імперскіх саслоўяў, што выключыла магчымасць зрыву рэйхстага з-за канфесійнага супрацьстаяння.
Рэйхстаг меў ролю вярхоўнага органа саслоўнага прадстаўніцтва ў імперыі, быў адным з найважнейшых сувязных элементаў імперскай сістэмы і каналам вырашэння ўнутраных канфліктаў і супярэчнасцей[1]. Рэйхстаг таксама выконваў функцыі абмежавання імператарскай улады, а пасля Вестфальскага міру, які замацаваў статус рэйхстага як вышэйшага заканадаўчага органа імперыі, стаў цэнтрам інтэграцыйных працэсаў і апорным пунктам усёй імперскай канструкцыі[2].
Спіс рэйхстагаў
Пералік рэйхстагаў Свяшчэннай Рымскай імперыі з 1495 года. Пра больш раннія імперскія соймы гл.: Гофтаг.
Зацвярджэнне агульнаімперскага крымінальнага ўкладання (Constitutio Criminalis Carolina), выдача субсідый на вайну з туркамі, спыненне праследаванняў пратэстантаў
«Рэйхстаг у даспехах», Аўгсбургская часовая пастанова па канфесійных пытаннях, зяцвярджэнне агульнаімперскага паліцэйскага ўкладання, правал спроб рэфармавання імперыі, палажэнне аб Імперскім камеральным судзе, Бургундскі дагавор аб статусе Нідэрландаў, адхіленне цэхаў ад удзелу ў муніцыпалітэтах імперскіх гарадоў
Правал плана ратацыі імператарскага прастола паміж аўстрыйскай і іспанскай лініямі Габсбургаў, выгнанне цыган з Германіі, павышэнне стаўкі імперскага падатку («агульнага пфеніга»), манетная рэформа
Аўгсбургскі рэлігійны мір, зацвярджэнне прынцыпу канфесійнага парытэту ў працы Імперскага камеральнага суда, перадача функцый падтрымання земскага міру імперскім акругам
Выдача субсідый для вайны з туркамі, забарона пераходу права голасу біскупстваў у рэйхстагу пасля іх секулярызацыі да пратэстанцкіх адміністратараў, забарона імперскім гарадам змяняць канфесію, вызначэнне статусу старых і новых імперскіх князёў
Прокопьев А Ю. Германия в эпоху религиозного раскола: 1555—1648. — СПб, 2002. ISBN 5-93762-014-3.
Шиндлинг А., Циглер В. Кайзеры. — Ростов-на-Дону, 1997. ISBN 5-222-000222-2
Angermeier H. Reichsreform 1410—1555. — München, 1984. ISBN 3-406-30278-5.
Hartmann P. C. Das Heilige Römische Reich deutscher Nation in der Neuzeit 1486—1806. — Stuttgart 2005. ISBN 3-15-017045-1.
Prietzel M. Das Heilige Römische Reich im Spätmittelalter, Darmstadt, 2004. ISBN 3-534-15131-3
Anton Schindling: Der Westfälische Frieden und der Reichstag, in: Hermann Weber (Hrsg.), Politische Ordnungen und soziale Kräfte im Alten Reich (= Veröffentlichungen des Instituts für Europäische Geschichte Mainz, Beiheft 8). Wiesbaden 1980, S. 113–153.