РэкламаРэклама (ад лац.: Reclamare — «сцвярджаць, выкрыкваць, пратэставаць») — інфармацыя, распаўсюджаная любым спосабам, у любой форме і з выкарыстаннем любых сродкаў, адрасаваная няпэўнаму колу асоб і накіраваная на прыцягненне ўвагі да аб’екта рэкламавання, фармаванне або падтрыманне цікавасці да яго і яго прасоўванне на рынку. Іншыя паняцці рэкламыРэклама — галіна масавай камунікацыі, у рэчышчы якога ствараюцца і распаўсюджваюцца інфармацыйна вобразныя, экспрэсіўна суб’ектыўныя тэксты, адрасаваныя групам людзей з мэтай заахвоціць іх да вызначанага выбару або ўчынку. Рэклама — аплачаная, неперсаналізаваная камунікацыя, якая ажыццяўляецца ідэнтыфікаваным спонсарам і выкарыстоўвае сродкі масавай інфармацыі з мэтай схіліць (да чагосьці) ці паўплываць (неяк) на аўдыторыю. Выкарыстоўваюцца і больш вузкія вызначэння, напрыклад, абмяжоўваюцца толькі таварамі і паслугамі. Часам у вызначэнне ўключаюць такую прыкмету, як камерцыйныя інтарэсы. Сацыяльная рэкламаБеларусьУ Законе Рэспублікі Беларусь «Аб рэкламе» даецца азначэнне паняцця «сацыяльная рэклама»:
Рэдакцыі сродкаў масавай інфармацыі абавязаны ажыццяўляць распаўсюджванне сацыяльнай рэкламы, прадастаўленай яе рэкламадаўцамі, у межах пяці працэнтаў ад аб’ёму вяшчання (асноўнай друкаванай плошчы) у суткі, адведзенага для рэкламы. Прапанаваныя рэкламадаўцам сацыяльнай рэкламы ўмовы, якія датычаць часу і спосабу яе распаўсюджвання, «з’яўляюцца абавязковымі для рэкламараспаўсюджвальніка, калі рэкламадавец звяртаецца да яго не пазней як за месяц да меркаванага тэрміну яе размяшчэння (распаўсюджвання)»[1]. У Інстытуце журналістыкі БДУ сацыяльную рэкламу вывучаюць на кафедрах сацыялогіі журналістыкі і тэхналогіі камунікацыі. У праграме ёсць курсы «Мастацтва рэкламы», «Рэкламная камунікацыя» і іншыя. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia