Рэкта (прыток Лабжанкі)
Рэ́кта — рака ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Лабжанка (басейн Дняпра). НазваНазва Рэкта балцкага паходжання. Належыць да шэрагу такіх гідронімаў на Верхнім Падняпроўі, як Рэхта, Рыхта, Рышты, Рэста, Рыста. Усе гэтыя формы ўзыходзяць да балцкага абазначэння арэха: літ. riešutas, лат. rieksts, пруск. reisis. Далей да літоўскага rišti, прускага *ristun «звязваць» (арэхі растуць «звязкамі», гронкамі)[2][3]. Блізкім чынам матываваныя і вядомыя на Верхнім Падняпроўі, Падзесенні, Верхнім Павоччы, Верхнім Паволжы рачныя назвы з коранем Kek- (Чачора, Чэчэна, Чэчэта, Чэчэль), разам з іх літоўскімі аналагамі Kek-upys, Keklys[4][5]. Гэтыя назвы звязваюць з літоўскім kekė «гронка (арэхаў, ягадаў, кветак)», kekulas «камяк», прускім kekars «гарох» (у гарохавым струку шмат гарошынак). Ва ўсіх гэтых выпадках рачныя назвы матываваныя семантыкай ушчыльнення ў выніку сціснутасці. У балцкай гідраніміі нярэдка ёсць, калі водныя назвы нясуць значэнне «сціскання» (Жлобін, Горадзен і інш.). Мяркуецца, што назвы з семантыкай «сціскання» адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[6]. ГідраграфіяДаўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 69 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Пачынаецца прыкладна за 2 км у напрамку на ўсход ад вёскі Рэкта. Упадае ў Лабжанку за 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Шумоўка. Вадазбор на паўднёвым усходзе Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча часткова каналізаванае. Каля ракі населеныя пункты Рэкта, Чапелькі, Паўлавічы, Лазовіца, Шумоўка. Каля вёскі Лазовіца на рацэ сажалка. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia