Гараднічанка
Гараднічанка — рака ў Гродне і Гродзенскім раёне, правы прыток Нёмана. ![]() Выток — на паўночным усходзе Гродна, у раёне вёсак Малышчына, Кульбакі. Працякае праз гістарычны цэнтр[1]. У раёне пл. Леніна злучаецца з прытокам Юрысдыка (пачынаецца ў раёне вуліц Пушкіна, Дзяржынскага)[2]. Упадае ў Нёман у цэнтры Гродна, працякаючы паміж пагоркамі Каложскай царквы і Старога замку.[3]. У міжрэччы р. Гараднічанкі і р. Нёман быў заснаваны горад Гродна. Даліна ракі ў Гродне паблізу вуліцы Ажэшка ўтварае зону адпачынку, вядомую з XIX ст. як «Швейцарская даліна». НазваПершапачатковая назва Гараднічанкі лічыцца крыніцай назвы горада Гродна. У сваю чаргу, адпачатным варыянтам тапоніма лічыцца форма «Горадзен», засведчаная як «Городенъ» у летапісных запісах пачынаючы ад XII ст.[4] Блізкім чынам у тыя часы мусіла называцца і Гараднічанка, ля ўтоку якой з Нёманам узнік горад. Так жа сама ад назваў невялікіх прытокаў буйных рэк пайшлі і назвы Віцебска, Гомеля, Бабруйска, Дзісны і інш. паселішчаў, першапачаткова ўзніклых на сутоку. «Горадзен» — гідронім балцка-літоўскага паходжання. Такі ж корань таксама ў літоўскіх гідронімах Gardinas, Gardena, Garduva, Gardė, Gard-upis, латышскіх Gard-upe, Gardena, Gardauņa[5]. На Верхнім Павоччы той жа корань Gard- у балцкім гідроніме Гардата́ (з прытокам Аката́ з такім жа балцкім гідранімічным суфіксам -at-)[6]. Гэта пацвярджаецца і формай Gar̃dinas (Гардзінас), якая захавалася ў літоўскім маўленні аўтахтонных насельнікаў рэгіёна. Рэчка з дакладна такой жа назвай працякае на паўднёва-заходняй ускраіне літоўскага Панявежа[7]. Балцкі гідранімічны корань Gard- звязаны з індаеўрапейскім *gherd- «ахопліваць; агароджваць» (ад карацейшага *gher- «хапаць, абдымаць»)[8]. Ад яго таксама і літоўскае gardas «загарода (для свойскай жывёлы)», праславянскае *gordъ «горад (агароджанае месца)». Назва Горадзен з таго ж семантычнага шэрагу, што і балцкія гідронімы тыпу Жлобін, Гамея (> Гамяюк), Габ’я (прыток Дзясны) якія ўрэшце ўзыходзяць да каранёў *gleb(h)- «сціскаць», *gem- «хапаць, сціскаць», *ghabh «хапаць, браць»[9]. Мяркуецца, што назвы з семантыкай «сціскання» адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[10]. Значэнне назвы ракі можна перадаць як «Звілістая, кружлівая (рака)». Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia