Рэкта (прыток Сянны)
Рэ́кта — рака ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сянна (басейн Дняпра). НазваНазва Рэкта балцкага паходжання. Належыць да шэрагу такіх гідронімаў на Верхнім Падняпроўі, як Рэхта, Рыхта, Рышты, Рэста, Рыста. Усе гэтыя формы ўзыходзяць да балцкага абазначэння арэха: літ. riešutas, лат. rieksts, пруск. reisis. Далей да літоўскага rišti, прускага *ristun "звязваць" (арэхі растуць "звязкамі", гронкамі)[2][3]. Блізкім чынам матываваныя і вядомыя на Верхнім Падняпроўі, Падзесенні, Верхнім Павоччы, Верхнім Паволжы рачныя назвы з коранем Kek- (Чачора, Чэчэна, Чэчэта, Чэчэль), разам з іх літоўскімі аналагамі Kek-upys, Keklys[4][5]. Гэтыя назвы звязваюць з літоўскім kekė «гронка (арэхаў, ягадаў, кветак)», kekulas «камяк», прускім kekars «гарох» (у гарохавым струку шмат гарошынак). Ва ўсіх гэтых выпадках рачныя назвы матываваныя семантыкай ушчыльнення ў выніку сціснутасці. У балцкай гідраніміі нярэдка ёсць, калі водныя назвы нясуць значэнне "сціскання" (Жлобін, Горадзен і інш.). Мяркуецца, што назвы з семантыкай "сціскання" адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[6]. ВодаапісаннеДаўжыня ракі 10 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2 м/км. Плошча вадазбору 28 км². Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рака пачынаецца прыкладна за 2,8 км у напрамку на поўнач ад вёскі Галоўчыцы, упадае ў Сянну на ўсход ад вёскі Пільня. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia