Рэнтген (адзінка вымярэння)Рэнтген (сімвал P) — пазасістэмная адзінка экспазіцыйнай дозы радыеактыўнага выпраменьвання. Паказвае здольнасць рэнтгенаўскага альбо гама-выпраменьвання іанізаваць паветра. 1 P — колькасць радыяцыі, неабходная для вызвалення дадатных і адмоўных зарадаў адной электрастатычнай адзінкі зарада (ESU) у 1 см3 сухога паветра пры нармальных умовах (стандартнай тэмпературы і ціску). Гэта адпавядае генерацыі прыкладна 2,083×109 пар іонаў[1]. Пераказ у іншыя адзінкіУ Міжнароднай сістэме адзінак, 1 Р = 2,57978 · 10−4 Кл/кг (з 1 электрастатычная адзінка ≈ 3.33564×10−10 Кл і стандартнай шчыльнасці атмасфернага паветру ~1.293 кг/м³). Да 2006 года, рэнтген быў прыняты да ўжывання з сістэмай СІ, але яго велічыня выражалася ў адзінках СІ, як зарад падзелены на адзінку масы (Кл/кг). Назва рэнтген паходзіць ад прозвішча нямецкага фізіка Вільгельма Рэнтгена. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia