Рэнэ Мартэль
Рэнэ Мартэль (1893—1976) — французскі гісторык, публіцыст, журналіст, сарбонавец і авіятар. Піянер франкамоўнай беларусікі, пачынальнік беларусазнаўчых даследванняў у Францыі ў 1920-я гады. У сваіх працах ён у асноўным канцэнтраваўся на Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Выказваў пранямецкія погляды і пранацысцкія сентыменты, падчас нямецкай акупацыі Францыі супрацоўнічаў з акупацыйнай уладай. У 1945 г. быў асуджаны да прымусовых прац, пазбаўлены грамадзянскіх правоў, і яго імя замоўчвалася доўга пасля яго смерці. Жыццё![]() ![]() Падчас Першай сусветнай вайны Р. Мартэль быў пілотам.[3] Падчас падрыхтоўкі доктарскай дысертацыі жыў некаторы час у Савецкім Саюзе. У выніку ў 1933 г. апублікаваў манаграфію «Le Mouvement antireligieux en U.R.S.S. (1917—1932)» [Антырэлігійны рух у СССР (1917—1932)].[4] Р. Мартэль быў суаўтарам біяграфіі Івана Мазепы і ў сваіх іншых працах даследаваў Польшчу, Славенію, Венгрыю і Украіну. Выкладаў у парыжскім Lycée Montaigne і Сарбоне.[5] У 1930 г. апублікаваў «Les frontières orientales de l’Allemagne» (Усходнія межы Германіі), у якой заняў пазіцыю Германіі ў яе памежным канфлікце з Польшчай.[6] Рэнэ Мартэль супрацоўнічаў з рэдакцыяй часопіса Le Monde Nouveau і з Панеўрапейскім саюзам, і стаў адным з найбольш адметных распаўсюднікаў ідэі панеўрапейства.[7] Падчас нямецкай акупацыі Францыі выказваў пранямецкія сімпатыі, публікаваўся ў Paris-Soir, дзе граміў амерыканцаў — «янкаў-скатоў» і «янкаў-варвараў» — якіх абвінавачваў у заняпадзе Еўропы.[8] Працаваў у секцыі культуры ў La France — газеце, якая сімпатызавала рэжыму Вішы. У 1941 г. апублікаваў кнігу Les principes du national socialisme (Прынцыпы нацыянал-сацыялізму), у якой падтрымаў акупантаў і якая стала асноўным фактам абвінавачання падчас суду ў 1945 г.[9] За калабарацыянізм Р. Мартэль быў асуджаны да дзесяці гадоў прымусовай працы і пазбаўлены грамадзянскіх правоў[10], пасля чаго яго працы ўжо не публікаваліся. БеларусікаРэнэ Мартэля часта блытаюць з Антуанам Мартэлем — абодва займаліся Усходняй Еўропай прыкладна ў той самы час. Рэнэ Мартэль у сваіх эсэ міжваеннага часу апісваў і аналізаваў г.зв. «беларутэнскае» (пазней стаў ужываць «беларускае») пытанне. У працах «Les Blancs-Russes. Etude historique, géographique, politique et économique» [Беларусы. Гістарычны, геаграфічны, палітычны і эканамічны дослед] (1929), La Polgne et nous: la légende et l’histoire chimères et réalités [Польшча і мы: легенда і гісторыя, гімеры і рэальнасць] (1928), «La France et la Pologne; réalités de l’Est européen» [Францыя і Польшча: рэальнасці Усходу Еўропы] (1931) ён знаёміў чытача з малавядомай на Захадзе культурай беларусаў і крытыкаваў палітыку Польшчы ў дачыненні да памежных народаў — беларусаў, украінцаў і літоўцаў, а французскі ўрад — за паланафільства і слепату ў дачыненні да ўсходнееўрапейскіх народаў.[11] Асноўныя працы
Цытаты
Зноскі
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia