Рэпрадуктыўная сістэмаРэпрадуктыўная сістэма[1] — сістэма органаў жывых арганізмаў (жывёл, раслін, грыбоў і іншых), якая адказвае за іх размнажэнне. У жывёл рэпрадуктыўныя сістэмы прадстаўнікоў розных палоў аднаго віду нярэдка вельмі адрозніваюцца, у адрозненне ад іншых сістэм органаў, якія ў прадстаўнікоў розных палоў адрозніваюцца мала. Гэтыя адрозненні прыводзяць да стварэння новага генетычнага матэрыялу, які дазваляе мець больш прыстасаванае патомства[2]. Некаторыя рэчывы (гармоны і ферамоны) таксама выконваюць важную ролю ў рэпрадуктыўнай сістэме жывёл[3]. У большасці пазваночных жывёл рэпрадуктыўная сістэма мае падобны план будовы: палавыя залозы (ганады) — вывадныя пратокі — вонкавыя палавыя органы. Асноўныя органы рэпрадуктыўнай сістэмы чалавека ўключаюць геніталіі (пеніс і похва), а таксама ўнутраныя органы, уключаючы ганады (семеннікі і яічнікі), якія выпрацоўваюць палавыя клеткі. Захворванні рэпрадуктыўнай сістэмы чалавека вельмі пашыраныя, асабліва хваробы, якія перадаюцца палавым шляхам[4]. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia