Рэпрэсіі супраць беларускіх вікіпэдыстаў (з 2022)

Рэпрэсіі супраць беларускіх вікіпэдыстаў — серыя палітычна матываваных затрыманняў, арыштаў, пераследу і іншых формаў ціску з боку беларускіх уладаў у дачыненні да аўтараў і рэдактараў беларусскамоўнай версіі Вікіпедыі, зафіксаваныя у 2020-я гады[1][2][3]. Гэтыя дзеянні разглядаюцца ў кантэксе шырокай хвалі рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці, СМІ і грамадскіх актывістаў у Беларусі, якая накіравана на кантроль над інфармацыйнай прасторай у Беларусі[4] і спробай абмежаваць доступ грамадзян да незалежных крыніц інфармацыі.

Гістарычны кантэкст

Беларуская Вікіпедыя, створаная ў 2004 годзе, стала важнай платформай для захавання і папулярызацыі беларускай мовы, культуры і гісторыі[5]. У перыяд палітычнага крызісу ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ўлады ўзмацнілі кантроль над інфармацыйнай прасторай, уключаючы незалежныя СМІ і інтэрнэт-рэсурсы. Артыкулы Вікіпедыі, якія асвятлялі пратэсты і дзеянні ўладаў і пры гэтым не адпавядалі афіцыйнай дзяржаўнай пазіцыі, сталі аб’ектам пільнай увагі. Бо беларуская Вікіпедыя заставалася адной з нямногіх платформ, дзе захоўвалася адносная свабода інфармацыі і плюралізм меркаванняў.

У 2025 годзе, перад хваляй арыштаў рэдактараў беларускай Вікіпедыі, дзяржаўныя СМІ пачалі інфармацыйную кампанію з абвінавачваннаямі беларускай Вікіпедыі ў празаходняй пазіцыі. Найбольш актыўна прасоўвала ў беларускім інфармацыйным полі гэтыя наратывы прапагандыстка Людміла Гладкая[6][7]

Формы рэпрэсій

Рэпрэсіі ў дачыненні да рэдактараў беларускай Вікіпедыі праяўляюцца ў розных формах:

  • Арышты і затрыманні: Вядомыя выпадкі затрыманняў і арыштаў адміністратараў і актыўных удзельнікаў Вікіпедыі па абвінавачваннях, звязаных з іх дзейнасцю ў інтэрнэце. Часта падставай для такіх дзеянняў станавіліся артыкулы, якія асвятлялі палітычныя падзеі ў Беларусі або крытыкавалі дзеянні ўладаў.
  • Адміністрацыйны і крымінальны пераслед: Рэдактараў прыцягваюць да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці паводле артыкулаў, якія тычацца распаўсюджвання «экстрэмісцкіх матэрыялаў», «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» ці «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
  • Ціск і запалохванні: Акрамя непасрэдных арыштаў, фіксуюцца выпадкі ціску на ўдзельнікаў Вікіпедыі праз пагрозы, выклікі на допыты, канфіскацыю тэхнікі і іншыя формы запалохвання[8].
  • Блакаванне інтэрнэт-рэсурсаў: Хоць сама Вікіпедыя наўпрост не блакуецца ў Беларусі, доступ да асобных артыкулаў можа быць абмежаваны. Таксама існуюць перасцярогі наконт таго, што ўлады могуць спрабаваць уздзейнічаць на змест артыкулаў праз кіберзлачынствы(напрыклад, атакі ШІ-ботаў)

Храналогія пераследу рэдактараў

  • 2022 год: Затрыманы рэдактары Марк Бернштэйн[9][10] і Ўладзіслаў Чаховіч[11]. Бернштэйна абвінавацілі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» з-за рэдагавання артыкулаў, звязаных з уварваннем Расіі ва Украіну і асудзілі на тры гады абмежавання волі. Паводле сілавікоў, ён распаўсюджваў «фэйкавыя матэрыялы пра расійскія Узброеныя сілы».
  • 7 красавіка 2022 года на два гады калоніі ўзмоцненага рэжыму быў асуджаны Павел Пернікаў - рэдактар некалькіх моўных раздзелаў Вікіпедыі (у тым ліку двух беларускіх). Пакаранне было прызначана за допісы ў інтэрнэце, якія «дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь», у тым ліку дзве праўкі ў Вікіпедыі артыкулаў пра палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі[12]
  • Снежань 2024 года: Затрыманы рэдактар пад псеўданімам Stary Jolup, які ўносіў праўкі ў раздзел Вікіпедыі на тарашкевіцы.
  • 13 сакавіка 2025 года: Знік рэдактар пад псеўданімам Kazimier Lachnovič; ягоны лёс застаецца невядомым[13]
  • Красавік-травень 2025 года: Затрыманая рэдактарка Вольга Сітнік, якую пазней арыштавалі на 10 сутак[14].
  • 15 траўня стала вядома пра арышт Максіма Лепушэнкі, аднаго з найстарэйшых (з 2007 года) адміністратараў беларускай Вікіпедыі, які спецыялізаваўся на старажытнай гісторыі Беларусі[15]

Наступствы

Усе выпадкі ціску на аўтараў і рэдактараў Вікіпедыі выклікалі шырокі міжнародны рэзананс, а праваабарончыя арганізацыі (Amnesty International, Human Rights Watch) і міжнародная вікі-супольнасць (Фонд Вікімедыя) асуджалі дзеянні беларускіх уладаў як парушэнне прынцыпаў свабоды слова і доступу да інфармацыі. Міжнародная супольнасць безвынікова заклікала улады спыніць пераслед аўтараў і рэдактараў Вікіпедыі, вызваліць арыштаваных і забеспячыць свабоднага доступ да інфармацыі[16]. У адказ на пераслед рэдактараў у Беларусі, супольнасць Вікіпедыі прыняла беспрэцэдэнтнае рашэнне: схаваць аўтараў правак у артыкулах на ваенныя і палітычныя тэмы. Гэта азначае, што IP-адрасы і імёны ўліковых запісаў рэдактараў зараз не бачныя не толькі для чытачоў і звычайных рэдактараў, але нават для т.з. сістэмных аператараў беларускага раздзела. Мэта гэтага кроку – абараніць рэдактараў ад пераследу органамі улады[16]. Па словах некаторых рэдактараў[1], спробы ўладаў кантраляваць змест энцыклапедыі або займацца прасоўваннем прапаганды не маюць поспеху з-за ўнутраных правілаў платформы. Масавыя затрыманні не прывялі да зменаў у змесце артыкулаў; адміністрацыйныя правы арыштаваных былі часова абмежаваныя Вікі-супольнасцю для прадухілення несанкцыянаваных правак[2].

Адначасова праваабаронцы адзначаюць змену тактыкі ўладаў: з канца верасня 2024 года інфармацыя пра палітычна матываваныя затрыманні і суды амаль не публікуецца афіцыйна, што не азначае спынення рэпрэсій, але значна ўскладняе незалежны маніторынг сітуацыі. Гэта можа сведчыць пра намаганні ўладаў схаваць маштабы пераследу і пазбегнуць міжнароднай крытыкі. Атмасфера запалохвання і рэпрэсій, якую фармуюць улады Беларусі, аказвае значны негатыўны ўплыў на функцыянаванне беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. Страх перад пераследам прымушае многіх рэдактараў праяўляць самацэнзуру або ўвогуле адмаўляцца ад рэдагавання палітычна адчувальных тэм. Частка ўдзельнікаў, асабліва тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, вымушана спыніць сваю дзейнасць у Вікіпедыі з меркаванняў бяспекі. У выніку скарачаецца колькасць актыўных рэдактараў, што прыводзіць да пагаршэння якасці і паўнавартаснасці асвятлення многіх грамадска важлівых тэм, асабліва тых, што тычацца бягучай палітычнай сітуацыі ў краіне.

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б Свабода, Радыё. Вайна зь Вікіпэдыяй. Чаму ўлады Беларусі арыштоўваюць рэдактараў аднаго з самых папулярных у сьвеце сайтаў . Радыё Свабода (24 мая 2025). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2025. Праверана 2 чэрвеня 2025.
  2. а б Persecution of Wikipedia editors in Belarus (англ.). Internet Freedom Platform (4 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2022. Праверана 2 чэрвеня 2025.
  3. Затрыманні і ціск: як жыве беларуская Вікіпедыя падчас рэпрэсій | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm (30 мая 2025). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2025. Праверана 2 чэрвеня 2025.
  4. Беларусь продолжила падать в рейтинге свободы интернета (руск.). dev.by. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2024. Праверана 2 чэрвеня 2025.
  5. Свабода, Радыё. Зьявілася інфармацыя пра зьнікненьне адміністратараў «Беларускай Вікіпэдыі» — праваабаронцы . Радыё Свабода (22 красавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2025. Праверана 2 чэрвеня 2025.
  6. Гладкая, Людмила. Про оружие информационной войны (руск.). www.sb.by (20 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2025. Праверана 2 чэрвеня 2025.
  7. Прапагандысты разганяюць фэйк пра выдаленне артыкула пра Хатынь у Вікіпедыі . Наша Ніва (4 мая 2025). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2025. Праверана 2 чэрвеня 2025.
  8. В Беларуси признали «экстремистскими» сообщества любителей беларусскоязычной Википедии, а также логотип иностранного бренда одежды (руск.). gazetaby.news (17 жніўня 2024).
  9. Prominent editor of Russian Wikipedia pages detained in Belarus (англ.). Engadget (12 сакавіка 2022). Праверана 2 чэрвеня 2025.
  10. На аўтара «Вікіпедыі» Марка Бернштэйна завялі крымінальную справу . Наша Ніва (26 сакавіка 2022). Праверана 2 чэрвеня 2025.
  11. Уладзіслаў Чаховіч выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту . Наша Ніва (10 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2025. Праверана 2 чэрвеня 2025.
  12. McGrady, Ryan. What Attacks on Wikipedia Reveal about Free Expression | TechPolicy.Press (англ.). Tech Policy Press (14 мая 2025). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2025. Праверана 2 чэрвеня 2025.
  13. reform.news. Правозащитники сообщают об исчезновении администраторов беларусской Википедии (руск.). REFORM.news (ранее REFORM.by) (22 красавіка 2025). Праверана 2 чэрвеня 2025.
  14. Адміністратарку беларускай Вікіпедыі кінулі на суткі . Наша Ніва (15 мая 2025). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2025. Праверана 2 чэрвеня 2025.
  15. Затрымалі адміністратара беларускай Вікіпедыі Максіма Лепушэнку . Наша Ніва (17 мая 2025). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2025. Праверана 2 чэрвеня 2025.
  16. а б Wiki Wars: Editors and propagandists are fighting for influence over the online encyclopedia’s most controversial entries (англ.). The Insider. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2025. Праверана 2 чэрвеня 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya