Рэцэнзія

Рэцэнзія (лац.: recensio — разгляд) — даследаванне адлюстраванай рэчаіснасці, у якім ацэньваюцца вартасці і хібы зместу і формы твора. Заключаецца ў ацэнцы важкасці аўтарскага разумення і слушнасці меркавання, высновы і парады. Паказвае значнасць новай думкі, грамадскага ўзору і прыладнай навінкі з падмацаваннем высновы спалучэннем довадаў і тэкставых вытрымак. Уключае логіка-вобразную карціну ўспрымання твора, спалучэнне ўспрымання і пазнання навакольнай рэчаіснасці, заснаванага на ўласным досведзе. Выкарыстоўвае аўтарскае разуменне выкладу і думку, таму не мае поўнай самастойнасці[1].

Віды

  • Анатацыя. Раскрывае змест твора.
  • Аўтарэцэнзія. Спрэчка аўтара з крытыкам аб тлумачэнні твора ў друку.
  • Крытычная. Змяшчае стаўленне да твора.
  • Эсэ. Тлумачэнне твора з роздумам.

Зноскі

  1. Тамара Люковіч. Рэцэнзія // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 14. — С. 35. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya