Сабадэль
Сабадэль (катал.: Sabadell) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, уваходзіць у правінцыю Барселона ў складзе аўтаномнай супольнасці Каталонія. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Вальес-Аксідэнталь. Займае плошчу 37,89 км². Насельніцтва 207338 чалавек (на 2010 год). Адлегласць да адміністрацыйнага цэнтра правінцыі — 22 км. ГісторыяУ рымскія часы быў маленькай вёскай. У Сярэднявеччы Сабадэль пашырыўся і стаў мястэчкам. У XIX стагоддзі ў Сабадэлі спачатку адчынілі чыгуначную станцыю ў 1856 годзе, а ў 1877 годзе мястэчка атрымала статус горада. Згодна з перапісам насельніцтва 1897 года ў горадзе налічвалася 23 044 жыхароў. Сабадэль падчас прамысловай рэвалюцыі ў Каталоніі меў значную колькасць тэкстыльных фабрык, разам са сваім галоўным канкурэнтам на рынку воўны Тэрасай. ГеаграфіяМесціцца ў 20 кіламетрах ад Барселоны. СпортПадчас Алімпійскіх гульняў 1992 года ў Барселоне, Сабадэль быў адным з гарадоў, дзе праходзілі футбольныя спаборніцтвы. Вядомыя асобы
ЗноскіЛітаратураБеларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14). Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia