Сабачыя
Сабачыя, воўчыя, або псовыя (Canidae) — сямейства сысуноў атрада драпежных. АпісаннеДаўжыня да 160 см, маса да 80 кг. Афарбоўка разнастайная, пераважна аднатонная. Галава падоўжаная, морда вострая, вушы стаячыя. Футра густое, звычайна пушыстае. Хвост доўгі. На пярэдніх лапах па 5 пальцаў (у гіенавага сабакі — 4), на задніх — па 4; кіпцюры тупыя, не ўцягваюцца. ПашырэннеАдрозніваюць 12-15 сучаснах родаў, 29-35 відаў. Пашыраны паўсюдна, акрамя Антарктыды і некаторых астравоў (Мадагаскар, Новая Зеландыя, Сулавесі, Тайвань, арх. Меланезія і Палінезія). Жывуць у разнастайных, пераважна адкрытых ландшафтах. На Беларусі пашыраны воўк, ліс, янотападобны сабака. Асаблівасці біялогііСеляцца ў норах або логавах. Трымаюцца паасобна, часам парамі, некаторыя — сямейнымі групамі і зграямі. Драпежнікі, спажываюць і раслінны корм. Манагамы. Нараджаюць З—4 (зрэдку да 13—16) шчанят адзін раз на год. Класіфікацыя
Промысел і развядзеннеМногія віды — аб’екты промыслу і зверагадоўлі (ліс, пясец і інш). Да сабачых адносяцца ўсё пароды свойскіх сабак. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia