Сабор Святога Пятра (Джакава)
Сабор Святога Пятра — каталіцкі сабор у горадзе Джакава , Харватыя. Кафедральны сабор архідыяцэзіі Джакава-Осіека, помнік архітэктуры. Адзін з сямі харвацкіх сабораў, якія носяць статус «малой базілікі». Сабор пабудаваны ў 1866-1882 гадах пры архіепіскапе Ёсіпе Юраі Штросмаеры , значным дзеячам харвацкага нацыянальнага адраджэння, які быў галоўным ініцыятарам будаўніцтва новага сабора ў Джакаве наўзамен старой і сціплай царквы. Архітэктарамі сабора былі венскія архітэктары Карл Рэзнер і Фрыдрых фон Шміт . Сабор трохнефны, мае ў плане форму лацінскага крыжа. Фрэскі з выявай сцэн з Старога Запавету ў галоўным нефе і сцэн з жыцця Святога Пятра ў алтарнай прасторы выканалі рымскія мастакі Аляксандр Максіміліян, Ладавіка Зейц і Акілле Ансільёні. ![]() Асаблівай увагі заслугоўвае высокі 15-метровы ківорый над галоўным алтаром, які абапіраецца на 4 мармуровыя калоны. З кожнага боку ківорыя ў верхняй яго часткі медальёны з выявамі чатырох лацінскіх Айцоў Царквы: Амвросій Медыяланскі, Еранім Стрыдонскі, Аўрэлій Аўгусцін і Рыгор Вялікі. Аўтар ківорыя — Карл Рэзнер. У апсідзе храма знаходзіцца кафедра епіскапа з разнога дуба аўтарства Фрыдрыха фон Шміта. У кафедру ўпраўлены драўляны малюнак Багародзіцы, выкананы пізанскімі майстрамі XIV стагоддзя і набыты Штросмаерам у Італіі. У крыпце сабора — магіла епіскапа Штросмаера. У 1993 годзе сабор наведваў Папа Ян Павел II. Сабор акружае парк XIX стагоддзя, прызнаны ландшафтным помнікам і знаходзіцца пад аховай. У парку знаходзіцца палац епіскапа. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia