Сабор Святой Ядвігі
Сабор Святой Ядвігі (ням.: Sankt-Hedwigs-Kathedrale) — каталіцкі сабор на Бебельплац у Берліне. У саборы размяшчаецца кафедра архібіскупа берлінскага, кардынала Райнера Вёлькі. Сабор стаў першай каталіцкай царквой, пабудаванай у XVIII стагоддзі ў Прусіі пасля пратэстанцкай Рэфармацыі па дазволу караля Фрыдрыха II. ![]()
Пасля пагромаў Крыштальнай ночы, якія адбыліся ў ноч з 9 на 10 лістапада 1938 года Бернхард Ліхтэнберг, канонік сабора Святой Ядвігі з 1931 года, публічна маліўся за яўрэяў у вячэрняй малітве. Пазней Ліхтэнберг быў арыштаваны нацыстамі і сканаў па дарозе ў канцлагер Дахау. У 1965 годзе рэшткі Ліхтэнберга былі перанесены ў крыпту сабора. Сабор цалкам згарэў у 1943 годзе падчас паветраных налётаў на Берлін і знаходзіўся на рэканструкцыі з 1952 па 1963 гады. Пахаванні
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia