Сабор Сэрца Ісуса (Рэзэкнэ)
Сабор Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (лат.: Rēzeknes Vissvētākās Jēzus Sirds Romas katoļu katedrāle) — каталіцкая царква, якая знаходзіцца ў горадзе Рэзэкнэ, Латвія. Храм з’яўляецца кафедральным саборам Рэзэкнэнска-Аглонскай епархіі. ГісторыяПершапачаткова на месцы сучаснага храма знаходзілася невялікая драўляная царква, пабудаваная ў 1685 годзе. Пасля таго, як гэты храм згарэў у 80-х гадах XIX стагоддзі, было вырашана будаваць новую каменную царкву. Будаўніцтва сучаснага храма па праекце рыжскага архітэктара Фларыяна Віганоўскага пачалося ў 1887 годзе і завяршылася ў 1902 годзе. Асвячэнне храма адбылося ў 1914 годзе пасля заканчэння апошніх аздабленчых работ. У 1995 годзе пасля заснавання Апостальскай Сталіцай Рэзэкнэнска-Аглонскай дыяцэзіі храм стаў кафедральным саборам. АпісаннеФасад мае элементы псеўдараманскага архітэктурнага стылю, унутры храма ёсць неагатычныя элементы. Неагатычны драўляны алтар упрыгожаны фігурамі Ісуса Хрыста і Дзевы Марыі, святой Тэрэзы і іншых святых. Вітражы паказваюць першых каталіцкіх латвійскіх біскупаў святога Мейнарда і Альберта Буксгеўдэна. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia